Яе абвінавачвалі ў тым, што яна фіктыўна працаўладкавала ў студзені 2019 г. свайго сужыцеля на пасаду з высокім заробкам. У выніку за 2,5 гады на яго ліпавай працы зарабіла 28495 руб.
Наладзіла яна і рэкет у адносінах да сваіх падначаленых: з сакавіка 2019-га па кастрычнік 2022-га яна патрабавала ў работнікаў аддаваць частку іх заробку. Так яна «абрабавала» падначаленых на 6470 рублёў
Па двух артыкулах (перавышэнне ўлады і злоўжыванне ёю) яна атрымала тэрмін у 3 гады з забаронай на кіруючыя пасады на 5 гадоў. Дадзена адтэрміноўка на 2 гады.
Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны.
Іронія сітуацыі, што ў гэты самы перыяд, калі Кісялёва здзяйсняла інкрымінаваныя ёй злачынствы, яе зрабілі «Жанчынай года — 2021» у намінацыі «Паспяховы кіраўнік».
Акрамя гэтага, у жанчыны яшчэ званні «Чалавек года Полаччыны» і «Чалавек года Віцебшчыны».
Чытайце таксама:
Драма Бароўскага. Як кіраўнік «Белнафтахіма» ўзначаліў МАЗ — транзітам праз турму
У Гродне судзяць былога дырэктара кампаніі «Агат — сістэмы кіравання»
СК назваў самыя гучныя карупцыйныя справы мінулага года і самы вялікі памер хабару