У Бюро адзначаюць, што цяпер правяраецца некалькі версій названай трагедыі, у прыватнасці аб магчымай гібелі пацярпелага ў выніку парушэння правілаў абыходжання з выбуховымі прыладамі або магчымага няшчаснага выпадку ў выніку неасцярожнага абыходжання з выбуховым прыстасаваннем і іншыя.

Як вядома, 39-гадовы Часцякоў загінуў ад выбуху гранаты ў сваім доме на Кіеўшчыне 6 лістапада 2023 года. У той дзень ён святкаваў дзень нараджэння і распакаваў падарунак ад свайго калегі афіцэра Алега Цімчанкі, у якім была пляшка віскі і баявыя гранаты.

У адказе УП пазначана, што з мэтай праверкі ўсіх вылучаных версій у крымінальнай вытворчасці следства дапытала прыкладна два дзясяткі сведак. Былі праведзены тры следчыя эксперыменты, запатрабавана і апрацавана значная колькасць дакументаў, у тым ліку тых, што ўтрымліваюць дзяржаўную тайну, якая ахоўваецца законам.

Следчыя таксама атрымалі матэрыялы праведзенага сіламі ваеннай службы правапарадку ва Узброеных Сілах Украіны службовага расследавання па паказаным факце. Было прызначана больш за 10 судовых экспертыз, у прыватнасці экспертызы выбуховых прылад, выбуховых рэчываў і прадуктаў выбуху, дактыласкапічныя, малекулярна-генетычныя, судова-медыцынскія, а таксама псіхалагічная з ужываннем паліграфа. Правядзенне некаторых з іх пакуль працягваецца, адзначаюць у ГБР.

Следчыя дадаткова правяраюць правамернасць і законнасць набыцця ў карыстанне Алегам Цімчанкам канфіскаваных у яго і на месцы здарэння гранат, абставіны іх захоўвання і наступнай перадачы часткі з іх Часцякову.

Адносна пытання, ці супрацоўнічае Цімчанка са следствам, у Бюро адказалі, што «працэсуальныя паводзіны падазраванага, улічваючы яго права на абарону, пакуль не супярэчаць прынцыпам і патрабаванням Крымінальнага працэсуальнага заканадаўства».

Таксама ўказана, што вырашэнне пытання аб магчымай дадатковай кваліфікацыі дзеянняў падазраванага Цімчанкі, якому следства інкрымінуе незаконны збыт боепрыпасаў (выбуховых прылад), «будзе магчыма толькі па выніках правядзення комплексу ўсіх неабходных і магчымых следчых дзеянняў, атрымання заключэнняў экспертыз і ўважлівага аналізу сабраных доказаў».

У снежні 2023 года Алегу Цімчанку суд выбраў меру стрымання ў выглядзе асабістага абавязацельства (у Беларусі гэта аналаг падпіскі аб нявыездзе)

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
3