Міністр адукацыі Андрэй Іванец. Фота: БелТА

 Міністр адукацыі Андрэй Іванец. Фота: БелТА

«Не можам дапусціць сітуацыю 1990‑х гадоў, калі навучалі адных эканамістаў-юрыстаў», — кажа Іванец. 

Паводле міністра, інжынерна-тэхнічныя спецыяльнасці сярод астатніх займаюць прыкладна 20 працэнтаў. Гэта інфармацыйныя тэхналогіі, машынабудаванне, архітэктура, будаўніцтва. Кожны пяты абітурыент ідзе на гэты напрамак.

У апошнія два гады прыкладна на 20% павялічаны прыём у ВНУ сілавога блока. Сілавікоў рыхтуюць не толькі ў спецыялізаваных установах вышэйшай школы: у БДУ, БНТУ, БДУІР створаны вайсковыя факультэты, на якіх праходзяць падрыхтоўку будучыя вайскоўцы. 

Расце набор у медыцынскія ВНУ на бюджэтныя месцы — прыкладна на 10 — 15% штогод. 

За апошнія тры гады ў 1,5 раза вырас набор на педагагічныя спецыяльнасці.

Па словах Іванца, слова «адпрацоўка» зжыла сябе».

«Сёння мы гаворым аб тым, што гэта першае працоўнае месца для маладога спецыяліста, сацыяльная гарантыя дзяржавы. Калі даём першае працоўнае месца ўлічваем, дзе нарадзіўся, дзе жывуць бацькі, сямʼя. Мы адыходзім ад таго, каб разглядаць размеркаванне як магчымасць адправіць маладога спецыяліста ў любы пункт нашай краіны. Няма сёння такой неабходнасці!» — сцвярджае Іванец.

Чытайце таксама:

У 10-х класах гісторыю Беларусі аб'яднаюць з сусветнай гісторыяй у адзін курс

Міністр адукацыі расказаў, як зменіцца прыём у дзіцячыя садкі

Мінадукацыі паабяцала навучальным установам «сур'ёзную рэвізію»

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5