«Хто маладзейшы, заўважыўшы, што крыга адыходзіць, збеглі з яе, а я глухаваты і не пачуў іх крыкі. Лёд пачаў ламацца», — расказвае пра тое, што адбылося, пажылы палачанін.

У экстранай сітуацыі дзядулю давялося забыцца пра боль у каленях. Рыбак стаў пераскокваць з адной крыгі на іншую, пакуль не выбраўся на самую моцную. Пазней ратавальнікі назвалі яе памеры: каля 25 метраў у даўжыню і 6 метраў у шырыню, таўшчыня лёду — 15 сантыметраў.

Тым часам крыгу вынесла ў рэчышча Дзвіны, дзе глыбіня не меншая за пяць метраў. З вышкі чалавека, які плыве па рацэ, заўважылі дзяжурныя вадалазы выратавальнай станцыі Таварыства выратавання на водах.

На лодцы яны падплылі да рыбака. Той да таго часу ўжо стаў распранацца, маючы намер плыць да берага, але, пабачыўшы ратавальнікаў, перадумаў.

«Пашанцавала, што хвалявання не было і лёд не раскрышыўся. У ледзяной вадзе без выратавальнай камізэлькі пажылы чалавек не змог бы выплыць», — пракаментаваў гэты выпадак старшы матарыст-рулявы Леанід Драгун.

Афіцыйная прадстаўніца Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Соф'я Глінская паведаміла, што з пачатку года ў Віцебскай вобласці патанулі 5 чалавек, у тым ліку два рыбакі.

«З кожным днём лёд робіцца больш тонкім, непрадказальным і небяспечным. Бывае, што за паўдня ён можа так растаць, што рыбакі, якія знаходзяцца на возеры ці рацэ, аказваюцца ў пастцы», — падкрэсліла Соф'я Глінская.

Чытайце таксама:

У Мінску +11. Двое рыбакоў праваліліся пад лёд

ЖКГ-драма ў сям’і рыбака: шчупакі «памыліся» на 40 кубоў вады

Рыбакі на выходных цэлым натоўпам акупавалі невялікую рачулку пад Гроднам. Лавілася добра, але шмат і насвінячылі

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2