Фота: Office Life

Фота: Office Life

«Мы на канчатковай лініі перамоў з патэнцыйным пакупніком. Ён ужо атрымаў дазвол Нацыянальнага банка Беларусі. Мы падпісалі ўсе папярэднія дакументы. Засталіся яшчэ дадатковыя дазвольныя дакументы ад антыманапольнага камітэта Беларусі. Усё ў рамках закона», — сказаў Кенес Ракішаў.

Паводле ягоных слоў, здзелка можа быць закрытая да канца лютага. Кенес Ракішаў адмовіўся раскрываць імя пакупніка і суму ўгоды, спасылаючыся на прыватнасць.

Размовы пра жаданне казахстанскага ўладальніка прадаць банк ідуць ужо даволі даўно. Пра тое, што Ракішаў плануе прадаць банк у Беларусі, ён расказваў яшчэ ў лістападзе 2020 года. Паводле яго слоў, здзелка магла адбыцца ў 2021 годзе, калі б «сітуацыя ў Беларусі стабілізавалася». Тады ён растлумачыў, што ў стратэгіі кампаніі прадаць усе «дочкі» БТА Банка ў Беларусі, Украіне і Кыргызстане.

Цікава, што з 31 студзеня 2024 года старшынёй савета дырэктараў БТА Банк у Беларусі абраны Султан Марэнаў. Ён з 2005 па 2015 год быў старшынёй праўлення гэтага банка. 

Чытайце таксама:

Прынцыповы беларус судзіўся з банкам за пераплату 6 рублёў 91 капейкі

У QIWI Банка адклікалі ліцэнзію ў Расіі. Ці будзе працаваць сэрвіс плацяжоў у Беларусі

Экс-кіраўніка гомельскага Белінвестбанка судзяць па трох артыкулах. Два з іх нечаканыя

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
0