Дзмітрый у ліпені 2018 года ўзяў крэдыт на будаўніцтва дома на агульных падставах. У кастрычніку 2023-га цалкам яго пагасіў і звярнуўся па даведку, якая пацвярджае гэты факт. У банку ён даведаўся, што пераплаціў па крэдыце 6,91 рубля. Але не стаў дарыць названую суму банку і вырашыў спагнаць з яго грошы за карыстанне яго сродкамі на працягу некалькіх месяцаў. Чым усё скончылася, распавядае Onliner.by.

— Я сам выпадкова даведаўся пра пераплаты, атрымліваецца, банк карыстаецца маімі грашыма. Напісаў заяву на вяртанне сродкаў, але грошы за пяць дзён так і не паступілі, хоць было абяцана на наступны банкаўскі дзень, — распавядае чытач.

Затым ён напісаў скаргу ў Нацбанк, пасля чаго ў банку, дзе яму выдалі крэдыт, прапанавалі ўрэгуляваць сітуацыю.

— Мне тэлефанавалі і прапанавалі ўрэгуляваць сітуацыю асабіста, сустрэцца для перадачы грошай і адклікаць скаргу. Але я і так патраціў больш за пяць гадзін асабістага часу ў чэргах у аддзяленні на запаўненне папер па гэтай праблеме, а ехаць за 40 кіламетраў у Мінск, каб мне наяўнымі аддалі менш за 20 капеек?

У выніку Дзмітрый атрымаў не толькі 6,91 рубля за пераплату,

але і працэнты за карыстанне яго сродкамі з 25 кастрычніка 2023 года па 22 студзеня 2024 года ў памеры 16 капеек.

Сума хоць і смешная, але мужчына рады, што абараніў свае правы перад банкам.

Таксама банк паведаміў, што «спецыялістам, якія ажыццяўляюць суправаджэнне крэдытных дамоваў, указана на абавязковасць своечасовага ўрэгулявання з крэдытаатрымальнікамі ўсіх нестандартных сітуацый і прыняцця мер рэагавання, а таксама інфармацыя аб несвоечасовым інфармаванні вас аб наяўнай пераплаце па крэдыце будзе ўлічаная пры падвядзенні вынікаў працы за справаздачны перыяд», — гаворыцца ў адказе Нацбанка.

Чытайце таксама:

Дзяўчына хацела абыграць казіно. Яна ўлезла ў сумнеўную справу і страціла $1234

У QIWI Банка адклікалі ліцэнзію ў Расіі. Ці будзе працаваць сэрвіс плацяжоў у Беларусі

«Аб закрыцці гаворка не ідзе». Заснавальнік «Вострава чысціні і смаку» пракаментаваў праблемы бізнэсу

Клас
9
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0