Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

«Блізкі да Аляксандра Лукашэнкі чалавек у 2022 годзе заснаваў у Кітаі кампанію Shenzhen 5G High-Tech Innovation, якая пачала закупляць дэталі для рухавікоў, датчыкаў і іншага абсталявання, неабходнага для стварэння танкаў і іншай зброі. Потым гэтыя дэталі ішлі ў Беларусь, а адтуль — у Расію», — піша выданне Nikkei Asia са спасылкай на даныя «Белпола».

Паводле выкрытай схемы, рэжым Лукашэнкі праз кітайскую «пракладку» Shenzhen 5G закупляў абсталяванне ў буйных японскіх кампаній Metrol і Oriental Motor, якое потым перапрадавалася беларускім «Салеа» і «Лабараторыя адытыўных тэхналогій».

«Пасля гэтага замежнае абсталяванне трапляла на расійскі танкавы завод «Уралвагонзавод» для вытворчасці Т-72, ​​Т-90 і іншых асноўных расійскіх танкаў», — паведаміў Nikkei Asia прадстаўнік «Белпола» Уладзімір Жыгар. 

Акрамя таго «Лабараторыя адытыўных тэхналогій» і падсанкцыйная кампанія «Пеленг» спрабавалі замовіць абсталяванне ў тайваньскага гіганта Attoptic, але з-за санкцый ЗША плацяжы стала блакаваліся. У выніку санкцыі ўсё ж удалося абысці праз Грузію.

У адказ на раследаванне Nikkei Asia японскія кампаніі Metrol і Oriental Motor заявілі, што не мелі прамых кантактаў з расійскімі ці беларускімі кампаніямі, а таксама адзначылі, што ніколі не супрацоўнічалі з Shenzhen 5G.

А тайваньскі Attoptic ўвогуле адмовіўся каментаваць сітуацыю. Гэтак жа зрабілі беларускія «Салеа» і «Лабараторыя адытыўных тэхналогій». 

Пры гэтым засталося адно пытанне — хто ж гэты «блізкі да Лукашэнкі чалавек», бо выданне Nikkei Asia так і не назвала імя бізнэсмена.

«Наша Ніва» даведалася ад «Белпола», што вышэйзгаданым лукашэнкаўскім бізнэсменам з'яўляецца Аляксандр Шакуцін, старшыня рады дырэктараў «Амкадора» і ўладальнік «Салеа», які ўжо знаходзіцца пад санкцыямі ЕС і ЗША за падтрымку рэжыма Лукашэнкі.

Але Шакуцін быў не адзін. Іншы датычны да схемы паставак танкавых дэталяў — беларускі бізнэсмен і кіраўнік кітайскай «пракладкі» Shenzhen 5G Алег Юрчык.

«Шакуцін закупляе праз Shenzhen 5G падсанкцыёнку (станкі і іншае абсталяванне), а Юрчык — заснавальнік гэтай пракладкі, які наўпрост падпарадкоўваецца Дзяржаўнаму ваенна-прамысловаму камітэту Беларусі», — распавёў «Нашай Ніве» Уладзімір Жыгар.

Аляксандр Шакуцін. Скрыншот з відэа

Аляксандр Шакуцін. Скрыншот з відэа

Алег Юрчык. Фота прадастаўлена «Белпол»

Алег Юрчык. Фота прадастаўлена «Белпол»

Нагадаем, што нядаўна Тайвань павялічыў штрафы за незаконны экспарт у Беларусь больш чым у 15 разоў. Ці звязана гэта з дзейнасцю Шакуціна, Юрчыка і іншых — пытанне рытарычнае.

Чытайце таксама:

Як беларусы дапамагалі аснашчаць расійскую вайсковую машыну заходнім абсталяваннем

На пасяджэнні ПА АБСЕ прадстаўнікі Лукашэнкі не сталі слухаць Ціханоўскую

Колькі сілавікоў, якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях, з'ехалі ў Еўропу?

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
43

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?