Як расказаў прадстаўнік «Белпола» Уладзімір Жыгар тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозга», яны апрацавалі прыкладна 20 кейсаў па інфармацыі, атрыманай ад дыяспары. Частку гэтай інфармацыі апублічылі, частку нельга разгалошваць.

«Механізмаў затрымання няма. Дакладней, яны ўмоўна ёсць, але ўсё вельмі складана. Паколькі краіны ЕС — гэта прававыя дзяржавы і аднаго жадання мала. Мы робім усё магчымае, каб краіны ЕС выкарыстоўвалі механізмы, якія ў нас маюцца для блакіроўкі ўезду карнікаў у краіны ЕС у прынцыпе. Каб ім нават візы не выдавалі.

Нешта атрымліваецца, нешта не. Тут важна праца з дыяспарамі».

З нядаўніх выпадкаў — кейс былога міліцыянта з Ліды Аляксандра Маціевіча. Ён каля 1,5 года жыў у Літве і займаўся ўстаноўкай вокнаў. Пра сілавіка «Белпол» даведаўся ад беларускай дыяспары. Калі інфармацыя пра яго ўдзел у рэпрэсіях пацвердзілася, то накіравалі ліст у адпаведную структуру літоўскай улады. У выніку Маціевіч з жонкай пакінулі Літву. Былому сілавіку скасавалі дазвол на жыхарства і прызналі яго пагрозай нацбяспецы.

Чытайце таксама:

Сілавік, які ўдзельнічаў у рэпрэсіях, аказаўся ў Еўропе. Ці маглі яго там затрымаць?

Маёр міліцыі, які ўдзельнічаў у рэпрэсіях у 2020 годзе, больш за год жыў і працаваў у Літве. Яго выкрыла дыяспара

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы патлумачыў, якіх беларусаў лічыць пагрозай для краіны

Клас
55
Панылы сорам
8
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
12