Віктар Рамук. Фота: «Пра бізнэс»

Віктар Рамук. Фота: «Пра бізнэс»

Рамук сказаў, што цяперашняе закрыццё крам па ўсёй краіне — «не назаўжды», гэта «аптымізацыя сеткі пад цяперашнія фінансавыя ўмовы». Паводле яго, многія пастаўшчыкі праз няпэўнасць сітуацыі змянілі форму аплаты: перавялі «Востраў чысціні» на перадаплату.

Адпаведна, кампанія прыняла рашэнне захаваць прысутнасць ва ўсіх гарадах, але тыя абʼекты, «якія стаялі побач адзін з адным, часова закрыць».

Што тычыцца напаўнення паліц таварамі, то Рамук запэўнівае — на працягу лютага-сакавіка сітуацыя выправіцца.

«Так, былі цяжкасці, мы не змаглі з вытворцамі своечасова запланаваць пастаўкі тавараў, але ўвесь час знаходзімся з імі ў цесным кантакце, каб аднавіць ранейшыя абʼёмы паставак і наяўнасць на паліцах», — кажа ён.

Кампанія, у якой і сетка аптэк, і сетка крам «Тры ласі», і крамы для жывёл, цяпер будзе спецыялізавацца толькі на «Востраве чысціні і смаку».

«Што тычыцца іншых бізнэсаў, хутчэй за ўсё, мы будзем перадаваць іх профільным партнёрам. У тым ліку тым, хто займаецца фармацэўтычным бізнэсам, каб «Астравы чысціні і смаку» сталі больш фінансава ўстойлівымі, і нішто не перашкаджала іх паспяховаму функцыянаванню», — гаворыць Рамук.

Сваю вытворчасць у Іўеўскім раёне (выраб туалетнай паперы, бытавой хіміі), дзе працуе 170 чалавек, ён абяцае захаваць і развіваць.

Дастаўка сеткі, якая прыпынялася, працуе ўжо ў Мінску, паэтапна хочуць вярнуць яе для ўсёй краіны.

«У нас вялікая кампанія, якая крыху зменшыла тэмп. Усе часткі кампаніі працуюць нармальна, рэнтабельна. Адзіная цяжкасць, з якой сутыкаемся, — гэта асцярогі пастаўшчыкоў з-за сітуацыі, якая склалася», — кажа Рамук.

Цяпер, распавядае ён, кампанія абмяркоўвае фінансавыя пытанні і дамаўляецца аб рэструктурызацыі доўгу: «паступова размяркоўваем яго на паўгода ці на 9 месяцаў».

«Пакуль фінансавы разрыў не ліквідуем, вядома, ідэальнай сітуацыі не дабʼемся, і гэта наша першачарговая задача. Яшчэ раз паўтаруся. Аб закрыцці гаворка не ідзе. У мяне пытаюцца: «Вы наогул зачыняцца думаеце?» А я думаю, што значыць зачыняцца? Гэта немагчыма. Мы бізнэс стваралі 15 гадоў, нават больш, гэта цэлая сетка. Я ўжо не кажу аб вытворчасці, аптовым нашым бізнэсе. Мы ўпэўнена адчуваем сябе на рынку, зараз выправім сітуацыю — і ўсё будзе добра», — гаворыць ён. 

На пытанне, адкуль узніклі такія сурʼёзныя праблемы, Рамук панаракаў на свае пралікі.

«У 2021 годзе была зроблена купля неліквіднага актыву, а менавіта аптэчнай сеткі, які пасля не даў жаданага эканамічнага эфекту і пагоршыў фінансавы стан па бізнесе ў цэлым. Гэта выклікала занепакоенасць у банкаўскага сектару і прычынілася датэрміновага спагнання банкаўскіх прадуктаў у шэрагу банкаў. Спрацаваў прынцып даміно і склалася бягучая сітуацыя на сённяшні дзень.

Кампанія прыняла пэўныя меры па ўрэгуляванні гэтага пытання і знайшла вырашэнне гэтай праблемы», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Кампаніі з Беларусі і Расіі падаюць пазовы да «Вострава чысціні»

«Востраў чысціні» аднаўляе дастаўку тавараў

Лукашэнкаўскі «бізнэсмен удачы» Верабей трапіў у прыцэл сілавых структур

Клас
7
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0