Фота: tadviser.ru

Фота: tadviser.ru

RBI, як паведамляецца, знаходзіцца ўжо на прасунутай стадыі перамоваў пра продаж 87,74 % сваіх акцыяў у Прыёрбанку і яго даччыных кампаніях інвестару з ААЭ Soven 1 Holding Limited. Гэта «можа прывесці да патэнцыйнага сыходу RBI з беларускага рынку».

Пры гэтым банк панясе вялікія матэрыяльныя страты. Яны складуць каля 225 мільёнаў еўра ў сувязі з розніцай у кошце пакупкі і балансавага кошту капіталу Прыёрбанка.

Таксама «чакаецца дадатковы адмоўны фінансавы вынік у памеры каля 450 мільёнаў еўра на кансалідаваны прыбытак групы RBI, звязаны з рэкласіфікацыяй пераважна гістарычных стратаў ад курсавых розніц, якія цяпер знаходзяцца ў іншым сукупным даходзе».

Яшчэ ў траўні мінулага года стала вядома, што Raiffeisen Bank International закрывае карэспандэнцкія рахункі беларускіх банкаў.

Чытайце таксама:

Аўстрыя разблакавала санкцыі супраць Расіі. Але Украіна пайшла ёй на саступкі па банку Raiffeisen

Група Raiffeisen страціла €84 мільёны з-за дэвальвацыі беларускага рубля

Райфайзенбанк абмяжуе пераводы ў еўра ў Беларусь

Raiffeisen пацвердзіў закрыццё карэспандэнцкіх рахункаў беларускіх банкаў

Клас
9
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
6
Сумна
10
Абуральна
4