Фота: Мінспорту

Фота: Мінспорту

Адкрыты чэмпіянат Беларусі па фрыстайле (лыжная акрабатыка) прайшоў у расійскім Яраслаўлі.

Рэч у тым, што рашэнне аб правядзенні турніру ў Расіі было звязана з тым, што не так даўно ў «Раўбічах» завяршылася маштабная рэканструкцыя схілу фрыстайлу. Зараз работы завершаны, аднак трэба пачакаць, пакуль паверхня схілу стабілізуецца, таму ад правядзення спаборніцтваў па фрыстайле ў гэтым сезоне вырашылі адмовіцца, а ўнутраныя старты перанеслі ў Расію, піша sb.by. Там жа пройдзе і Кубак Беларусі.

У мужчын найлепшым стаў Макар Мітрафанаў. Срэбра — ва Уладзіслава Вазнюка, бронзавую ўзнагароду заваяваў Сцяпан Зелянко.

На верхнюю прыступку подыума ў жанчын паднялася Ганна Дзяруга. Ганна Гуськова — другая. Тройку прызёраў замкнула Любоў Піліпенка.

Чытайце таксама:

На Спартакіядзе ў Расіі скандал выбухнуў яшчэ да старту. Нечакана забаранілі беларускіх біятланістаў

Чэмпіёнкай свету па лыжных гонках стала дзяўчына з Андоры. А другое месца заняла футбалістка з ЗША. І гэта не сон

Трагічна загінуў экс-фрыстайліст Максім Гусцік

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2