Максім Гусцік на Алімпіядзе ў Пекіне. Фота: БелТА

Максім Гусцік на Алімпіядзе ў Пекіне. Фота: БелТА

Трагічна загінуў экс-фрыстайліст зборнай Беларусі Максім Гусцік, піша Прессбол.

Паводле інфармацыі Трыбуны, Гусціка збіў уначы на праспекце Пушкіна аўтамабіль, пра што паведамлася з раніцы ў зводцы ДАІ.

Пра аварыю ў тэлеграм-канале ДАІ паведамлялася наступнае:

«Сёння прыкладна ў 1.30 33-гадовы кіроўца «Шкода», рухаючыся па праспекце Пушкіна ў напрамку вуліцы Матусевіча, наехаў на пешахода, які знаходзіўся на праезнай частцы. Ад атрыманых траўм 35-гадовы мужчына памёр на месцы здарэння».

Варта зазначыць, што на тым перакрыжаванні няма наземных пешаходных пераходаў.

Фота: ДАІ

Фота: ДАІ

***

Максім Гусцік нарадзіўся 1 мая 1988 года ў Мінску.

У 2006 і 2007 годзе выйграваў моладзевыя чэмпіянаты свету. Дэбютаваў на Кубку свету 1 сакавіка 2008 года ў Маскве, дзе заняў 10-е месца, набраўшы такім чынам і першыя балы ў кар'еры.

У 2011 годзе дэбютаваў на чэмпіянаце свету, які праходзіў у амерыканскім Дзір-Вэлі, дзе заняў 11-е месца ў лыжнай акрабатыцы. Праз год, у лютым 2012 года ў аўстрыйскім Крайшбергу ўпершыню трапіў на кубкавы подыум, стаўшы другім.

1 лютага 2013 года атрымаў першую ў кар'еры перамогу на Кубку свету, выйграўшы спаборніцтвы ва ўсё тым жа Дзір-Вэлі.

Акрамя гэтага, яшчэ раз падымаўся на подыум — ва ўкраінскім Букавелі ён замкнуў тройку лепшых. На чэмпіянаце свету ў Нарвегіі Гусцік паказаў 15-ы вынік.

На Алімпіядзе-2018 не здолеў прабіцца ў фінал.

Пасля заканчэння кар'еры працаваў старшым трэнерам па фрыстайле.

label.reaction.like
3
label.reaction.facepalm
3
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
2
label.reaction.sad
67
label.reaction.anger
1