Іван Сухамераў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Іван Сухамераў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Мужчыну клічуць Іван Сухамераў. Яму 28 гадоў, і ён родам з Петрыкава, райцэнтра ў Гомельскай вобласці. Вучыўся ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце на сацыяльнага работніка. Пасля жыў у Гомелі.

Іван выказваўся супраць дэкрэта аб дармаедах у 2017-м, а пасля ўварвання Расіі ва Украіну заняў праўкраінскую пазіцыю. У ягоных сацсетках таксама ёсць беларуская нацыянальная сімволіка ды рэпосты розных беларускіх ініцыятываў.

Далей ягоныя сляды губляюцца — сацсеткі хлопца неактыўныя або выдаленыя. На ягонай ужо выдаленай старонцы Укантакце напісана, што хлопец жыў у Варшаве, але іншых сведчанняў пра гэта няма. Адшукаць ягоных знаёмых, якія бачылі яго ў больш-менш нядаўні час, не атрымалася.

Івана затрымалі ў чэрвені 2023-га ў Петрыкаве і прысудзілі суткі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пасля гэтага, імаверна, яго перавялі ў СІЗА па крымінальнай справе.

Сухамерава пачнуць судзіць 15 лютага па дванаццаці артыкулах крымінальнага кодэкса: «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 365 КК РБ), «удзел у тэрарыстычнай арганізацыі» (ч. 2 арт. 290-5), «удзел на тэрыторыі іншай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях, набор або падрыхтоўка людзей для такога ўдзелу» (ч. 1 арт. 361-3), «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1), «удзел у экстрэмісцкім фарміраванні» (ч. 3 арт. 361-1), «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361-4), «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367), «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2), «заклікі да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361) і «здзек з дзяржаўных сімвалаў» (арт. 370). 

Івану пагражае да пятнаццаці гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

67-гадовая беларуска вярнулася са Швецыі. Цяпер ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы

Айцішніка з-пад Ліды судзяць за «здраду дзяржаве». Ён доўгі час жыў у Германіі, але вярнуўся ў Беларусь

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
26