Фота: Гроднагражданпраект

Фота: Гроднагражданпраект

Гродзенскі архітэктар паказаў, як будзе выглядаць званіца, якая з'явіцца каля Каложы — аднаго з самых старажытных храмаў Беларусі, піша «Спутнік».

Новую званіцу з дзевяццю званамі, якую ў наступныя месяцы паставяць побач з адным з самых старажытных храмаў у Беларусі — Каложскай царквой у Гродне, плануюць зрабіць з дрэва ў выглядзе лёгкай паветранай канструкцыі. Яна з'явіцца за межамі тэрыторыі храма. Праект званіцы ўжо гатовы.

Павернуты ў бок храма

На эскізным рашэнні бачна, што Каложская званіца — гэта аднаярусная драўляная пабудова крыжападобнай формы. Яе зробяць з дубу. Архітэктар пастараўся зрабіць канструкцыю максімальна лёгкай і паветранай, але захаваць пры гэтым стойкасць і трываласць. Калі паглядзець на карцінку, яна больш нагадвае вялікую альтанку.

Як распавёў архітэктар праекта Аляксандр Захарчук, званіца размесціцца на невялікім узвышшы злева ад сцежкі, якая вядзе да Каложы, і за межамі тэрыторыі храма. Яна лічыцца часовым збудаваннем.

Званіцу паставяць на брукаваную пляцоўку памерам прыкладна 6 на 9 метраў. Да яе зробяць невялікую лесвіцу і сцежку шырынёй 1,5 метра. Лесвіца, сцежка і пляцоўка будуць зробленыя з натуральнага колатага каменя.

«Гэта аднаярусная драўляная канструкцыя крыжападобнай формы. На пярэднім плане будуць размешчаны тры самыя буйныя званы. Самы вялікі і цяжкі вагой 1,3 тоны — у цэнтры, па абодва бакі ад яго — два іншыя вагой 400 і 235 кілаграмаў. Месца званара знаходзіцца за галоўным звонам, а саму званіцу размесцяць так, каб званар мог бачыць Каложскую царкву і сцежку», — адзначыў архітэктар.

Званіцу зрабілі з дуба. Драўляная канструкцыя будзе накрытая лёгкім дахам, такі ж дах і ў Каложы. Прадугледжана будаўніцтва агароджы, якая павінна абараніць званіцу ад вандалаў. На верхнім пункце даху запраектаваны крыж, упрыгожаны ўстаўкамі з каляровага вітражнага шкла, якія па колеры і стылістыцы падобныя да маёлікавых крыжоў Каложскага храма. Такімі дэкаратыўнымі ўстаўкамі плануюць упрыгожыць таксама ўваходныя браму і элементы агароджы.

Каложская званіца абяцае стаць новым месцам прыцягнення гараджан і турыстаў. Да яе можна будзе падысці, каб палюбавацца або зрабіць памятнае фота.

Кожны звон гучыць па-свойму

Усяго ў званіцы будзе 9 званоў. Вага трох самых вялікіх — 1300, 400 і 235 кілаграмаў кожны. Чацвёрты і пяты важаць 100 і 60 кіло адпаведна. Чатыры малыя званы важаць 25 кг, 24,5 кг, 18 і 10 кг.

Так выглядае галоўны звон вагой 1300 кг, выраб якога цяпер завяршаецца на заводзе ў Варонежы. Фота: з архіва настаяцеля Аляксандра Балоннікава

Так выглядае галоўны звон вагой 1300 кг, выраб якога цяпер завяршаецца на заводзе ў Варонежы. Фота: з архіва настаяцеля Аляксандра Балоннікава

Яны выраблены на заводзе Анісімавых у Варонежы. Па словах настаяцеля Каложскай царквы айца Аляксандра Балоннікава, гэты завод быў абраны пасля вывучэння водгукаў і меркаванняў розных заказчыкаў, па якіх можна меркаваць, што менавіта на дадзеным прадпрыемстве вырабляюць адны з лепшых па якасці звону званы.

Вагавыя катэгорыі падбіраліся спецыяльна. У залежнасці ад вагі і памеру звон выдае пэўную гаму гукаў. Восем званоў ужо прывезлі ў Гродна, галоўны звон нядаўна адлілі на заводзе і завяршаюць яго выраб.

Самыя вялікія званы маюць уласны дызайн і ўпрыгожаны важнымі для Каложскай царквы сімваламі. Напрыклад, 400-кілаграмовы звон упрыгожваюць выявы абраза святых Барыса і Глеба, абраза Каложскай Божай Маці, абраза Уваскрэсення Хрыстова. На галоўным звоне можна будзе ўбачыць вядомага гарадзенскага палкаводца і «гразы крыжакоў» Давіда Гарадзенскага, а таксама святога велікамучаніка і воіна Георгія Перамаганосца. У якасці дэкору выкарыстоўваюцца таксама вядомыя каложскія крыжы.

Вядома, што яшчэ 100 гадоў таму ў Каложскай царквы была ўласная званіца. Як паведаміў айцец Аляксандр Балоннікаў, яна знаходзілася ля левай сцяны храма як асобнае драўлянае збудаванне. Драўляная званіца была пабудавана ў канцы XIX стагоддзя і была страчаная. Маецца інфармацыя, што пры будаўніцтве храма ў XII стагоддзі званіца Каложскай царквы знаходзілася ў паўднёва-заходнім куце царквы, справа ад алтара, і была выканана ў выглядзе прыбудовы да храма. На жаль, гэтая частка абрынулася разам з разбураным схілам у канцы XIX стагоддзя.

Каложская царква. Фота: belarus.by

Каложская царква. Фота: belarus.by

Каложа — найстаражытнейшы праваслаўны храм Беларусі XII стагоддзя. Пабудаваны ў стылі Гродзенскай архітэктурнай школы і размешчаны на высокім беразе Нёмана. Яе самыя вядомыя рысы: рознакаляровыя маёлікавыя крыжы, велізарныя валуны і вялікая колькасць убудаваных у сцены гліняных галаснікоў — полых гліняных чар, якія нагадваюць збаны.

Чытайце таксама:

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстаўка шэдэўраў беларускай скульптуры ФОТА

У Гродне пабудуюць новы мікрараён — высоткі могуць сапсаваць від на Каложскую царкву

У касцёле ў Ляхавічах адключылі звонавыя мелодыі. Так запатрабавалі дзяржорганы

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
4