Турэцкая паліцыя за тыдзень знайшла ўжо пяць мёртвых целаў на пляжах у правінцыі Анталья, піша Sputnik са спасылкаю на мясцовую прэсу.

Апошні такі выпадак адбыўся ў суботу, паведамляецца, што паліцыянты знайшлі цела мужчыны на пляжы ў раёне Ташагыл паблізу Манаўгата. Адначасова яшчэ адно цела знойдзена на пляжы гатэля ў раёне Кызылот, гаворыцца ў публікацыі.

Удакладняецца, што абодва целы згніўшыя, на трупах захаваліся толькі шорты і абутак, што можа ўскладніць працэс пошуку сваякоў і апазнанне, зазначае газета.

Цяпер целы знаходзяцца ў судмедэкспертаў, якія маюць намер устанавіць асобы загінулых і абставіны іх смерці.

Раней у суботу на пляжы ў раёне Кадрые было знойдзена цела маладой дзяўчыны. За тры дні раней СМІ паведамілі пра іншую страшную знаходку — на пляжы раёна Канаклы ў Антальі былі знойдзены рэшткі дзяўчынкі прыкладна 10 гадоў.

Самая першая жудасная знаходка была знойдзеная ў сераду — супрацоўнікі гатэля Amelia Beach у Манаўгаце паведамілі ў паліцыю аб тым, што знайшлі на пляжы цела без галавы і правай рукі.

Афіцыйных заяў ад паліцыі Антальі наконт жудасных знаходак пакуль не было.

Чытайце таксама:

Сёлета мае значна патаннець пляжны адпачынак у Турцыі

Ніякіх Турцыі, Арменіі і Казахстана. У якія краіны не варта ехаць, калі баіцеся затрымання і экстрадыцыі

Былы актывіст «Альтэрнатывы» п'яным патануў у Турцыі. І навёў блытаніны, выдаючы сябе за падпалкоўніка-путчыста

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
68
Сумна
24
Абуральна
9