16 студзеня падчас матчу паміж расіянкай Камілай Рахімавай і ўкраінкай Кацярынай Байндль фанаты на трыбунах трымалі расійскі сцяг. Пасля гэтага пасол Украіны ў Аўстраліі Васіль Мірашнічэнка заклікаў арганізатараў выконваць умовы нейтральнага сцяга, паведамляе Detsche Welle.

17 студзеня арганізатары прынялі рашэнне забараніць не толькі сцяг Расіі, але і дзяржаўны сцяг Беларусі. Першапачаткова яны дазвалялі заўзятарам праносіць гэтыя сцягі пры ўмове, што гэта не прывядзе да «інцыдэнтаў».

У турніры ў Мельбурне расіяне і беларусы бяруць удзел на ўмовах нейтральнасці — без указання краіны, а таксама сцяга і гімна.

У Australian Open бяруць удзел Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка. Аляксандра Сасновіч вылецела ў першым раўндзе.

Клас
26
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1