Фота носіць ілюстрацыйны характар. Facebook.com/polizeibrandenburg

Фота носіць ілюстрацыйны характар. Facebook.com/polizeibrandenburg

З Нямеччыны выслалі 39-гадовых беларуса і беларуску, якія заехалі ў краіну на машыне, нягледзячы на вынесеную ім раней забарону на паўторны ўезд, піша сайт «Беларусь і свет».

Як паведамляе нямецкая паліцыя, у чацвер 4 студзеня каля 13:40 на аўтабане А12 у раёне Франкфурта-на-Одэры быў правераны аўтамабіль з польскімі нумарамі.

Пасля высвятлення асабістых даных грамадзяніна і яго спадарожніцы выявілася, што міграцыйная служба Ляйпцыга забараніла ім уезд у краіну на працягу 4 гадоў.

Па факце парушэння было ініцыявана разбіральніцтва. Пасля правядзення неабходных працэдур пару адправілі назад у Польшчу, адкуль яна прыбыла.

Чытайце таксама:

Польскія памежнікі анулявалі беларусу візу і абавязалі вярнуцца на радзіму

Дырэктара беларускага санаторыя ў Друскеніках пазбавілі літоўскага ДНЖ

Аператару Ціханоўскага адмовілі ў палітычным прытулку ў Швецыі. Ён баіцца, што яго дэпартуюць у Беларусь

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
5