Калаж: 15min.lt

Калаж: 15min.lt

Ілья Епіфанаў перад каталіцкімі Калядамі вяртаўся ў Літву, але не змог уехаць у краіну.

«Грамадзянін Беларусі Ілья Епіфанаў, які працуе дырэктарам санаторыя «Беларусь», пазбаўлены дазволу на жыхарства ў Літве, таму яго не ўпусцілі ў краіну», — напісаў партал.

Прадстаўнік Дэпартамента міграцыі пры МУС Літвы Рокас Пукінскас паведаміў выданню, што від на жыхарства Епіфанава ануляваны па той прычыне, што ён можа ўяўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы. 

Санаторый «Беларусь» у літоўскіх Друскеніках належыць беларусам яшчэ з савецкіх часоў, валоданне ім пасля распаду СССР было аформлена двухбаковымі дамоўленасцямі. Са снежня 2020 года санаторый знаходзіцца пад санкцыямі. На той момант ён уваходзіў ва Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі, але летам 2021 года яго перадалі ў падпарадкаванне Рэспубліканскаму цэнтру па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва. Спачатку заблакаваныя рахункі санаторыя былі разблакаваныя, але ён усё адно сутыкаецца ў сваёй працы з цяжкасцямі.

Чытайце таксама:

У Друскеніках гарэў санаторый «Беларусь» 

Былога галоўнага лекара беларускіх санаторыяў у Друскеніках і Сочы будуць судзіць за «шпіянаж»

МЗС Літвы: Лячыць беларусаў у санаторыі «Беларусь» у Друскеніках можна па ўхваленні офіса Ціханоўскай

Санаторый «Беларусь» у Літве зноў працуе. Але беларусы там адпачываць пакуль не могуць

Клас
29
Панылы сорам
12
Ха-ха
9
Ого
6
Сумна
10
Абуральна
41