Турма, дзе ўтрымліваюць Брэйвіка. Скрын відэа Dagbladet TV

Нарвежскі тэрарыст Андэрс Брэйвік, які забіў 77 чалавек у 2011 годзе, у панядзелак 8 студзеня ў другі раз паспрабуе падаць у суд на нарвежскую дзяржаву. Ён лічыць, што тая парушае ў адносінах да яго правы чалавека, паведамляе The Associated Press.

Брэйвік сцвярджае, што яго адзіночнае зняволенне прыраўноўваецца да бесчалавечнага абыходжання ў адпаведнасці з Еўрапейскай канвенцыяй па правах чалавека.

Турма, дзе ўтрымліваюць Брэйвіка. Скрын відэа Dagbladet TV

Турма, дзе ўтрымліваюць Брэйвіка. Скрын відэа Dagbladet TV

Як піша AP, Брэйвік жыве ў двухпавярховым комплексе з кухняй, сталовай і тэлевізійным пакоем з прыстаўкай Xbox, некалькімі крэсламі і чорна-белымі фатаграфіямі Эйфелевай вежы на сцяне. У яго таксама ёсць трэнажорная зала з гантэлямі, бегавой дарожкай і вяслярным трэнажорам, а па комплексе лётаюць тры папугаі.

Турма, дзе ўтрымліваюць Брэйвіка. Скрын відэа Dagbladet TV

Турма, дзе ўтрымліваюць Брэйвіка. Скрын відэа Dagbladet TV

Турма, дзе ўтрымліваюць Брэйвіка. Скрын відэа Dagbladet TV

Турма, дзе ўтрымліваюць Брэйвіка. Скрын відэа Dagbladet TV

На кніжнай паліцы можна пабачыць рускую літаратуру, напрыклад, пісьменніка Варлама Шаламава, які прайшоў ГУЛАГ.

Турма, дзе ўтрымліваюць Брэйвіка. Скрын відэа Dagbladet TV

Турма, дзе ўтрымліваюць Брэйвіка. Скрын відэа Dagbladet TV

Турма, дзе ўтрымліваюць Брэйвіка. Скрын відэа Dagbladet TV

Турма, дзе ўтрымліваюць Брэйвіка. Скрын відэа Dagbladet TV

Адвакат Брэйвіка настойвае, што паколькі тэрарыста пазбавілі магчымасці адпраўляць лісты, гэта яшчэ адно парушэнне яго правоў.

Турма, дзе ўтрымліваюць Брэйвіка. Скрын відэа Dagbladet TV

Турма, дзе ўтрымліваюць Брэйвіка. Скрын відэа Dagbladet TV

Брэйвік раней ужо скардзіўся на ўмовы ўтрымання, але яго скаргі ў выніку не задавольвалі. А ў 2022-м ён дамагаўся ўмоўна-датэрміновага вызвалення (беспаспяхова — палічылі, што ў яго няма прыкмет рэабілітацыі).

Турма, дзе ўтрымліваюць Брэйвіка. Скрын відэа Dagbladet TV

Турма, дзе ўтрымліваюць Брэйвіка. Скрын відэа Dagbladet TV

22 ліпеня 2011 года Брэйвік забіў восем чалавек у выніку выбуху бомбы ў Осла (ён узарваў аўто каля ўрадавых будынкаў). А пасля адправіўся ў моладзевы лагер на востраве Утоя, дзе, пераапрануўшыся паліцыянтам, ён высачыў і застрэліў 69 чалавек, у асноўным падлеткаў. У наступным годзе Брэйвіку вынеслі максімальны прысуд у 21 год з агаворкай — яна рэдка выкарыстоўваецца ў нарвежскай судовай сістэме — пра тое, што ён можа ўтрымлівацца пад вартай нявызначаны тэрмін, калі ён па-ранейшаму будзе лічыцца небяспечным для грамадства.

Турма, дзе ўтрымліваюць Брэйвіка. Скрын відэа Dagbladet TV

Турма, дзе ўтрымліваюць Брэйвіка. Скрын відэа Dagbladet TV

Брэйвік не выказаў ніякага раскаяння ў сваіх нападках, якія ён адлюстраваў як крыжовы паход супраць мультыкультуралізму ў Нарвегіі.

Чытайце таксама:

Пражскі стралок пакінуў перадсмяротную запіску, у якой прызнаўся ў забойстве яшчэ двух чалавек

Што вядома пра стралка, які забіў не менш за 15 чалавек у Празе

Нарвежскі суд адмовіўся выпусціць Брэйвіка, вінаватага ў забойстве 77 чалавек

Клас
5
Панылы сорам
25
Ха-ха
6
Ого
11
Сумна
1
Абуральна
18