Нілуфар Мірханаву затрымалі ў турэцкай правінцыі Чанакале ў рамках аперацыі «Кафас-28», піша kun.uz.

Мірханаву падазраюць у тым, што яна ўвозіла ў Турцыю жанчын з Беларусі, Расіі, Кыргызстана, Туркменістана і Узбекістана і ўладковаўвала іх у бардэлі.

Па дадзеных турэцкіх выданняў, яна, магчыма, атрымлівала ад гэтай дзейнасці каля 1 мільёна лір у месяц (на сёння — 33 тысячы даляраў).

Турэцкая прэса называе яе «баранэсай распусты» і «Мадам Клод».

Адзначаецца, што Мірханава выйшла замуж за турка па падробленых дакументах 15 дзён таму, каб атрымаць турэцкае грамадзянства.

Па словах міністра ўнутраных спраў Турцыі, у рамках аперацыі «Кафас-28» былі затрыманыя 58 чалавек, абвешчаных Інтэрпалам у вышук.

Чытайце таксама:

«Даводзім да расслаблення. Адзін раз — 100 рублёў. Два разы — 200». Купрэйчык расказаў пра прастытуцыю ў Мінску

У Мінску адміністратарка клуба ўцягвала звольненых танцоўшчыц у прастытуцыю

У Лепелі за сутэнёрства судзяць былога крымінальніка і алкаголіка, які ператварыў сваю аграсядзібу ў «Востраў цвярозасці»

Клас
33
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
3