Калаж «Нашай Нівы»

Калаж «Нашай Нівы»

Экспертам Media IQ сталі вядомыя два выпадкі, калі нехта перастварыў акаўнт двух беларусаў замежжа на іх старых беларускіх нумарах. Адметна, што ў іх былі актыўныя сім-карты ў роўмінгу, за якія яны плацілі, а тэлеграм-акаўнты яны загадзя перанеслі на замежныя нумары.

Беларускія спецслужбы і раней захоплівалі такім чынам тэлеграм-акаўнты беларусаў шляхам дублявання сім-картаў. Але гэта бадай першы выпадак, калі акаўнты хутка атрымалася вярнуць назад праз смс — імаверна, сілавікі, якія рэгістравалі акаўнты, не спраўдзілі, што нумары яшчэ актыўныя.

Выявілася, што значная частка знаёмых не пераправярае, хто з імі на сувязі з новастворанага акаўнта і адразу дасылаюць на яго прывітанні. Адзін з людзей, які знаходзіцца ў Беларусі, нават нагадаў, што яны пазнаёміліся падчас жнівеньскіх пратэстаў.

Таму калі нехта з вашых кантактаў раптам зноўку рэгіструе акаўнт у тэлеграме, не спяшайцеся вітацца. Не распавядайце нічога пра сябе, але папрасіце чалавека пацвердзіць сваю асобу. Або напішыце знаёмаму ў іншай сацсетцы або месенджары, або, калі ваш акаўнт добра абаронены, запытайцеся, хто на сувязі і папрасіце яго даслаць відэапаведамленне.

Эксперты таксама раяць людзям, у якіх ёсць актыўны беларускі нумар, пры пераносе тэлеграма на замежны нумар пераствараць акаўнт на беларускім нумары і адразу ж уключаць у ім двухфактарную аўтэнтыфікацыю. Так можна ўскладніць сілавікам махінацыі.

Калі ж чалавек даўно за мяжой, але ягоны беларускі нумар у вашых кантактах зноўку зарэгістраваўся, то пераправярайце двойчы. І асабліва, калі ён актывіст, журналіст або іншая публічная асоба.

Чытайце таксама:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Мы адшукалі ў Telegram функцыю, якая можа быць небяспечнай для беларусаў. Вось як засцерагчы сябе і як зрабіць яе карыснай

Сілавік патлумачыў, навошта на граніцы сталі правяраць ІМЕІ

Клас
24
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
6