Гвюдні Ёўхансан з жонкай і дзецьмі

Гвюдні Ёўхансан з жонкай і дзецьмі

Там ёсць і правіла, якому магла б пазайздросціць нават хунта ў Беларусі.

Калі ісландскі прэзідэнт збіраецца вылучацца на чарговыя выбары, а іншых ахвотных пазмагацца за гэтую пасаду няма, то выбары проста не праводзяцца. Прэзідэнт тады аўтаматычна пачынае чарговы прэзідэнцкі тэрмін. Такое бывала ня раз.

Цяпер там кіруе Гвюдні Ёўхансан. Неўзабаве скончыцца яго другі тэрмін. Падчас першага сацыялагічнага апытання давалі яму 97% падтрымкі. На апошніх выбарах за яго прагаласавала 92,2% грамадзян Ісландыі.

Да таго як стаць прэзідэнтам Ёўхансан працаваў у Ісландскім універсітэце. Ён гісторык, ягоная тэма — сучасная гісторыя Ісландыі. Жонка Ёўхансана Эліза Джэйн Рыд — з Канады. Яна журналістка і пісьменніца. У іх з Гвюдні чацвёра дзяцей.

Каб зразумець, што за прэзідэнта мелі ісландцы — дастаткова двух фактаў. Ён адмовіўся зацвердзіць павышэнне заробку на 20% самому сабе і прыняў рашэнне адлічваць 10% зарплаты на дабрачынныя мэты.

Самарэклама і піяр, каб спадабацца электарату і кіраваць бясконца? Яшчэ чаго. Гвюдні Ёўхансан акурат абвясціў, што пасля двух тэрмінаў больш не хоча быць прэзідэнтам.

Чытайце таксама:

Цікавы факт пра Ісландыю: у краіне ёсць толькі адзін судмедэксперт, і ён карыстаецца шалёным попытам у пісьменнікаў

Tinder з праверкай на інцэст, селядзец у цукры і батуты, якія могуць прыляцець на галаву. Беларуска расказала пра жыццё ў Ісландыі

«Любы нармальны чалавек быў бы ў шоку». Беларуска перабралася ў Ісландыю і распавяла, як там жывецца

Клас
55
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
5