Люк Літлер Люк Литлер Luke Littler

Люк Літлер (Luke Littler) стаў сенсацыяй чэмпіянату свету па дартсе. У свае 16 гадоў ён дайшоў да фіналу, у якім, праўда, прайграў 28-гадоваму Люку Хамфрысу (Luke Humphries).

Зірніце на здымак. Ці паверыце вы, што паміж гэтымі хлопцамі больш за 10 гадоў розніцы? Яны выглядаюць як мінімум равеснікамі. Ніхто не верыць, што Люку Літлеру ўсяго 16 гадоў.

Luke Humphries and Luke Littler Люк Хампфрыс і Люк Літар Люк Хампфрис и Люк Литтер

Злева — 28-гадовы Люк Хамфрас, справа — 16-гадовы Люк Літлер. Калаж на падставе здымкаў Tom Dulat / Getty Images

Пытанне аб узросце задавалі спартсмену, і яму даводзілася апраўдвацца, што яму сапраўды шаснаццаць. А барада, па яго словах, пачала расці некалькі гадоў таму.

У інтэрнэце распаўсюдзілі нават сертыфікат аб нараджэнні Літлера са шпіталя ў Уорынгтоне — горадзе ў графстве Чэшыр. Згодна з ім, Люк нарадзіўся 21 студзеня 2007 года. Праз некалькі тыдняў яму будзе 17 гадоў.

Cертыфікат аб нараджэнні Люка Літлера Luke Littler's birth certificate Свидетельство о рождении Люка Литлера

Сертыфікат аб нараджэнні Люка Літлера. Фота: talkSPORT/X (Twitter)

Як заяўляе сам Люк, дартсам ён пачаў займацца яшчэ ва ўзросце двух гадоў. І гэтаму ёсць відэадоказы.

Вырашальны матч Люк Літлер прайграў. На гэта паўплывала і яго нявопытнасць. Але ў яго ёсць яшчэ як мінімум гадоў 40 на тое, каб заставацца ў гульні.

Чытайце яшчэ:

Паміж пажадаю і агідаю: валасы на целе ў розных культурах і эпохах

«Бывае, што мяне прымаюць за бамжа». Журналісты адшукалі піяніста, які стаў гарадской легендай

Кінула петарду ў валасы, парэзала рэчы, распаўсюджвала інтымныя фоты. Беларускі расказалі, як помсцілі ў школе суперніцам

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
10
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?