30 снежня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дождж і мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Вецер днём парывісты, па паўднёвым захадзе месцамі моцны парывісты. Ноччу +1..+6°С, максімальная днём +3..+9°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, днём будзе слаба падаць.

У Мінску днём +4..+6°С, дождж.

У нядзелю, 31 снежня, на большай частцы тэрыторыі краіны мокры снег і дождж. На дарогах галалёдзіца. Вецер парывісты, ноччу месцамі па паўднёвым усходзе моцны парывісты. Ноччу -2..+4°С, максімальная днём 0..+6°С. У Мінску +2°С, дождж.

1 студзеня чакаецца воблачнае, ноччу з праясненнямі надвор'е. Уначы месцамі, раніцай і днём у многіх раёнах снег, мокры снег, дождж. На дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў умераны, днём месцамі парывісты.

Ноччу -5…+2°С, максімальная днём будзе знаходзіцца ў межах ад -4°С па поўначы да +5°С па поўдні краіны. У Мінску ўначы +1, удзень каля нуля, увечары -1°С.

Чытайце таксама:

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не стала блага

У адным з мінскіх касцёлаў ёсць незвычайная ялінка. Яна вісіць у паветры

Як крэатыўна павіншаваць самых блізкіх людзей? Ідэі падарункаў на Новы год

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0