Яўген Алейнік і Юлія Быкава. Фоты з інстаграма кампазітара

Яўген Алейнік і Юлія Быкава. Фоты з інстаграма кампазітара

Алейнік паабяцаў, што з дзецьмі будуць працаваць найлепшыя педагогі і вакалісты краіны, а таксама галоўны фатограф Нацыянальнай школы прыгажосці і прызёрка конкурсу «Міс Беларусь 2023». Ён таксама анансаваў майстар-класы ад топавых прадзюсараў.

«Ніякіх сумнеўных конкурсаў з пластыкавымі медалькамі, ніякіх стаянняў у пятым шэрагу на тэлездымках, нічога, што прымушае вас марнаваць сілы і грошы на імідж той ці іншай вакальнай школы», — нахвальваў будучы праект Яўген.

Плануецца, што рамонт на зоркавай базе каля метро Парк Чалюскінцаў хутка скончыцца і ўжо са студзеня наступнага года Алейнік і Быкава аб’явяць набор юных артыстаў ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў.

Скрыншоты з інстаграму Яўгена Алейніка

Скрыншоты з інстаграму Яўгена Алейніка

Чытачка «Нашай Нівы» пацікавілася ў кампазітара, колькі ж прыйдзецца заплаціць бацькам, якія хочуць зрабіць з дзяцей зорак беларускай эстрады. Той яшчэ раз падкрэсліў, што гаворка ідзе не пра просты вакальны гурток:

«Гэта школа зорак. Гэта не пра тое, каб проста заняць дзіця вакалам. Мы будзем здымаць кліпы, рабіць тыктокі. Гэта сур’ёзная праца, калі мы і вы вырашым, што нам гэта трэба. Кошт прыкладна 30-40 тысяч рублёў у год».

Чаго варты Яўген Алейнік як прадзюсар, можна меркаваць хаця б па такім яго праекце, як спявачка Аляксандра Мелех. Некалькі гадоў таму пра дзяўчыну амаль што ніхто не ведаў — яна спявала на бэк-вакале ў той самай Юліі Быкавай, а яшчэ працавала ў цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Светач».

Але ў 2022 годзе дзяўчына з запалам у вачах праспявала чарговы хіт Ганны Сялук (нявестка Лукашэнкі) і Яўгена Алейніка «Ах, Аляксандр» — гэтакае прызнанне ў каханні самаму вядомаму Аляксандру краіны. З таго моманту кар’ера спявачкі пайшла ўгору. Аляксандра пачала выступаць сольна, цяпер яе рэгулярна завуць на ўсе праўладныя мерапрыемствы. Яна, між іншым, была вядучай шоу «Міс Беларусь 2023». Таксама Аляксандра вядзе дзённікі праекта «Зорны шлях» на тэлеканале АНТ.

А не так даўно дзяўчына каталася ў Маскву на вячэрняе шоу Малахава «Песні ад усёй душы», дзе праспявала, канешне, пра Аляксандра. Танчылі пад яе спевы бабуля ў хустачцы, вясковы баяніст і сам Малахаў.

Чытайце таксама:

Праўладны спявак пайшоў у армію. Парадавалася нават нявестка Лукашэнкі

Ганарар для сясцёр Груздзевых. Колькі каштуюць бюджэту выступы артыстаў на дзяржаўных канцэртах

Нявестка Лукашэнкі напісала песню па-беларуску. Выканаўцу для яе шукалі праз кастынг

Клас
2
Панылы сорам
31
Ха-ха
19
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3