«Ёсць праблема з боепрыпасамі, асабліва постсавецкімі (снарадамі) — гэта 122 мм, 152 мм. І сёння гэтыя праблемы існуюць па ўсёй лініі фронту.

Аб'ёмы, якія мы маем сёння, не дастатковыя для нас сёння, улічваючы нашы патрэбы. Таму мы іх пераразмяркоўваем. Мы перабудоўваем задачы, якія ставілі перад сабой, і робім іх меншымі, таму што нам трэба іх забяспечыць», — адзначыў Тарнаўскі.

Камандуючы ўдакладніў, што ўкраінскія вайскоўцы на паўднёва-ўсходнім фронце перайшлі да абароны на адных участках, але спрабуюць наступаць на іншых. Ён дадаў, што расійскія войскі таксама маюць праблемы з боепрыпасамі, але не раскрыў дэталяў.

Чытайце таксама:

Зяленскі ці Залужны — каму ўкраінцы давяраюць больш? Вынікі сацапытання

Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што расіяне збілі свой уласны самалёт

Украіна змяніла стратэгію, адмовіўшыся ад прыярытэту ў выглядзе адваявання акупаваных Расіяй тэрыторый — Bild

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
16
Абуральна
11