Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У Гродне ліквідавалі яшчэ адну літоўскую арганізацыю — «Клуб «Гервячай». Пазоўнік — Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Суддзя — Юрый Карэцкі.

Арганізацыя зарэгістраваная ў 1994 годзе ў вёсцы Рымдзюны Астравецкага раёна. Раней арганізацыя арганізоўвала мерапрыемствы разам з Астравецкім райвыканкамам і пасольствам Літвы ў Беларусі, дапамагала выдаваць кнігі, піша Hrodna.lifе.

У арганізацыі было 394 чальцы. Мэты — супрацоўніцтва і ўмацаванне даверу і ўзаемаразумення паміж народамі Беларусі і Літвы, захаванне гістарычнай памяці і культуры.

Яны адзначылі, што арганізацыя «падтрымлівае курс, які праводзіцца кіраўніцтвам Рэспублікі Беларусь».

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
14
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
5