Віка Цыганова з мужам. Скрын відэа з тэлеграм-канала спявачкі

Віка Цыганова з мужам. Скрын відэа з тэлеграм-канала спявачкі

Чатыры месяцы таму спявачка Віка Цыганова, якая падтрымлівае вайну ва Украіне, падарыла сваю песню БелАЗу — на 75-годдзе прадпрыемства.

24 лістапада яна прэзентавала прэм'еру песні, прысвечаную ўдзельнікам вайны. Як заўважыў расійскі журналіст Дзмітрый Колезеў, гэта тая ж песня для БелАЗа. Нават назву «Жалеза» спявачка пакінула. Памяняла толькі пяць слоў і адзін радок.

Напрыклад, замест «борьба и победа» спявае «война и победа», слова «карьер» замяніла на «мотор». 

Нагадаем, нядаўна спявачка і яе муж-прадзюсар парай далі інтэрв'ю папулярнаму расійскаму блогеру Юрыю Дудзю, дзе падзяліліся сваімі канспіралагічнымі тэорыямі. Напрыклад, што яўрэяў будуць перасяляць у Бахмут і ўсё ідзе па плане Далеса (якога ніколі не існавала). Пазней спявачка заявіла, што тое скандальнае інтэрв'ю Дудзю зрабіла нейрасетка.

Чытайце таксама:

«Усё ідзе згодна з планам Далеса». Расійская спявачка Віка Цыганова з мужам прыйшлі да Дудзя і выклалі свае тэорыі

«Людзі, не глядзіце гэта!». Спявачка Цыганова заявіла, што яе скандальнае інтэрв'ю Дудзю зрабіла нейрасетка

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
17
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6