Наталля Качанава. Фота: Савет Рэспублікі

Наталля Качанава. Фота: Савет Рэспублікі

«Камусьці здаецца, што прэзідэнтам быць лёгка? Паверце, гэта не праца, гэта жыццё, якое трэба аддаць сваёй краіне і свайму народу. І толькі тады будзе вынік. А калі лічыць, што гэта праца, то атрымліваецца, на жаль, так, як у некаторых краінах», — цытуе спікера прэс-служба верхняй палаты.

Наталля Качанава адзначыла, што грамадзяне працуюць і жывуць сваім жыццём толькі тады, калі ў іх ёсць уласная незалежная дзяржава.

«І калі прэзідэнт кажа пра тое, што заваяваць суверэнітэт прасцей, чым яго захаваць, гэта вельмі правільныя словы», — падкрэсліла яна.

Паводле яе слоў, былі і, напэўна, яшчэ будуць прадпрымацца спробы ўнесці раскол у наша грамадства. «Гэта тое, чаго беларускае грамадства не павінна дазволіць зрабіць».

«Мы павінны разумець: за намі ідуць нашы дзеці і ўнукі. І яны павінны жыць у мірнай краіне. Гэта самае галоўнае», — сказала спікер Савета Рэспублікі.

Чытайце таксама:

Качанава пахваліла сілавікоў за адсутнасць скаргаў на іх

Наталля Качанава: Мы ніколі нікому не пагражалі

Наталля Качанава: Руская мова — гэта і наш нацыянальны набытак

«Наша краіна — сямʼя, дзе ёсць «бацька». Качанаву ўзнагародзілі ордэнам 

Пракоп'еў распавёў, чаму сілавікі будуць слухаць Качанаву і хто такія чырвоныя і белыя лукашысты

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5