Наталля Качанава. Фота: БелТА

Наталля Качанава. Фота: БелТА

«2023 год у Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб'яўлены годам рускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін. Сімвалічна, што менавіта гэтай тэмай адзначана сённяшняе пленарнае пасяджэнне Міжпарламенцкай асамблеі. Бо вялікая руская мова — гэта магутны аб'яднаўчы пачатак мільёнаў людзей, важны фактар еўразійскай інтэграцыі і агульны здабытак усіх народаў Садружнасці, — сказала Наталля Качанава.

— Аб значнасці рускай мовы казаў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Бішкеку і Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка: руская мова — гэта не расійская мова. Гэта наша агульная мова. Мы былі ў адзінай дзяржаве доўгі час. А зыходзячы з канцэпцыі, што мова — гэта жывое, тое, што творча развіваецца, дык мы ж разам развівалі гэтую рускую мову. Там часцінка азербайджанцаў, узбекаў, таджыкаў. Не толькі рускіх і беларусаў», — працягнула старшыня Савета Рэспублікі.

Безумоўна, руская мова для насельніцтва Рэспублікі Беларусь не чужая, адзначыла Качанава.

«Гэта і наш нацыянальны набытак. Беларусы за сваю шматвяковую гісторыю ўнеслі немалы ўклад у яе развіццё і ўзбагацілі яе. Дзякуючы рускай мове мы маем магчымасць больш маштабных і прамых кантактаў у галіне адукацыі, навукі, культуры, мастацтва. Пашыраем інтэлектуальныя і інфармацыйныя гарызонты плённага супрацоўніцтва з брацкімі народамі, прасоўваючы ідэі добрасуседства і міралюбнасці», — падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.

«На жаль, не ўсюды гэтыя простыя і зразумелыя арыенціры ў пашане. Мае месца негатыўная тэндэнцыя, калі рускую мову выкарыстоўваюць як мішэнь для палітычнага, культурнага і маральна-духоўнага падаўлення рускамоўнага насельніцтва.

І гэта не можа нас не турбаваць, — дапоўніла Наталля Качанава. — Як сказаў беларускі лідар: страціць сёння рускую мову — гэта страціць сваю гісторыю, сучаснасць і сваю будучыню. Мы ад яе ніколі не адмаўляліся і не адмовімся. Больш за тое, будзем заўсёды за яе змагацца».

Чытайце таксама:

«Дапамажыце, пакуль не позна». 1600 чалавек просяць Наталлю Качанаву спыніць будаўніцтва сховішча фекальных адкідаў пад Маладзечнам

Наталля Качанава назвала Венесуэлу надзейным партнёрам, добрым таварышам і сябрам Беларусі

«Наша краіна — сямʼя, дзе ёсць «бацька». Качанаву ўзнагародзілі ордэнам 

Клас
4
Панылы сорам
18
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
28