Выступаючы перад кіраўнікамі агенцтваў нерухомасці, Мікалай Старавойтаў адзначыў, што на прыняцці пастановы Саўміна № 754 «Аб тарыфах на рыэлтарскія паслугі» праца над зменамі ў правілах гульні для рыэлтараў не заканчваецца. 

— Да ліпеня 2024 года мы павінны распрацаваць новы законапраект аб рыэлтарскай дзейнасці. Адна з прапаноў, якая, думаю, будзе падтрымана і іншымі дзяржорганамі — увядзенне інстытута атэстацыі. Гэта значыць, мы павінны пайсці па такім жа шляху, як і натарыят і адвакатура. Там атэстацыя праходзіць кожныя 5 год. Дакладна таксама мы будзем атэстоўваць і рыэлтараў. Яшчэ паглядзім, толькі рыэлтараў, ці ўсіх адмыслоўцаў. Робіцца гэта дзеля таго, каб разумець, хто ў нас сёння працуе на рынку нерухомасці. Тут не павінна быць выпадковых людзей, а ўсе паслугі павінны аказвацца якасна. 

Таксама ў законапраекце будуць прапісаны патрабаванні да штату рыэлтарскай арганізацыі і перагледжаны патрабаванні да адукацыі рыэлтараў (патрабаванні пашыраць).

Акрамя гэтага, плануецца дазволіць рыэлтарам атрымліваць інфармацыю аб жылых памяшканнях у спрошчаным парадку і заключаць са спажыўцамі электронныя дагаворы.

Чытайце таксама:

Улады перадумалі ўводзіць некаторыя змены па падатках. Яны тычацца кватэр і замежных рахункаў

«Смачны» бізнэс. Якія кафэ і рэстараны цяпер прадаюцца

У аграгарадку ў Баранавіцкім раёне прадаюць катэдж за 1,27 млн ​​рублёў. Што ў ім

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1