Валерыя Таратынка на фота справа. Фота: Дом прэсы

Валерыя Таратынка на фота справа. Фота: Дом прэсы

У Доме прэсы сёння прайшла прэс-канферэнцыя на тэму «Аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Карныя аперацыі». Звяртае на сябе ўвагу адна з удзельніц мерапрыемства — старшы пракурор упраўлення па наглядзе за расследаваннем асабліва важных крымінальных спраў Генеральнай пракуратуры Валерыя Таратынка.

Яна расказала пра вынікі расследавання генацыду і прарэкламавала кнігу генпракурора Андрэя Шведа. І дадала, што выданне «атрымала высокую ацэнку ад вышэйшых службовых асоб Германіі і Бразіліі».

У пракуратуры Таратынка працуе з 2017 года. У 2020-м яна была старшай памочніцай пракурора Фрунзенскага раёна Мінска. У канцы 2021-га ўжо працавала ў Генпракуратуры — пракурорам ва ўпраўленні ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці.

На цяперашняй пасадзе Таратынка згадваецца з лета 2022 года.

Яна стала адной з укладальнікаў вучэбнага дапаможніка для 1-4 класаў «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Сярод рэцэнзентаў падручніка, які выдалі сёлета, — дэпутат Ігар Марзалюк.

Пракурорка ездзіць таксама на сустрэчы з калектывамі, дзе расказвае пра генацыд у гады ВАВ.

28-гадовая Валерыя Таратынка спрычынілася да некалькіх гучных палітычных справаў.

Сярод іншага, была абвінаваўцай па справе мінчукоў, што пакінулі надпіс «Не забудзем» на тратуары на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага, а таксама на судзе наконт аплявухі прапагандысту Рыгору Азаронку.

У некалькіх судовых справах яна была пацярпелай — ад каментарыяў.

«Калі мне было гадоў сем, маці спытала, кім я хачу стаць у будучыні, — узгадвала яна. — Не задумваючыся, адказала: «Пракурорам!» Усё таму, што ў дзяцінстве была вялікай прыхільніцай серыяла «Таямніцы следства». Я часта глядзела з бацькамі навіны, асабліва падабаліся сюжэты, у якіх людзі ў пагонах давалі каментары па крымінальных справах».

Чытайце таксама:

Пракурорцы Таратынка далі кватэру ў Сеніцы?

Далёка пойдзе. Расказваем пра маладую амбіцыйную пракурорку, якая ставіць рэкорды па палітычных справах

Самыя «эфектыўныя» суддзі Мінска: колькі пратэстоўцаў адправілі ў калоніі і каго судзілі за грамадзянскую пазіцыю

За абразу пракуроркі Таратынка мужчыну пакаралі двума гадамі хатняй хіміі

Яшчэ трое пратэстоўцаў атрымалі тэрміны за надпіс «Не забудзем» на месцы гібелі Тарайкоўскага

Клас
0
Панылы сорам
35
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
32