Фота: «Мінская праўда»

Фота: «Мінская праўда»

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын, старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала і генпракурор Андрэй Швед.

«Нягледзячы на тое, што эканоміка Беларусі знаходзіцца ў досыць складаным становішчы з улікам санкцыйнай палітыкі, нягледзячы на каласальны ціск з усіх бакоў па розных напрамках, у нашай краіне заўсёды надавалі, надаюць і будуць надаваць увагу людзям, у тым ліку праваахоўнага блока. Гэта неабходна, каб праваахоўная сістэма працавала эфектыўна», — заўважыў сёння Андрэй Швед.

Фота: Мінская праўда

Фота: Мінская праўда

Выглядае на тое, што кватэру тут пабудавала і пракурорка Валерыя Таратынка, якая спрычынілася да некалькіх гучных палітычных справаў. Яна стаяла сярод работнікаў пракуратур і судоў, сабраных на ўрачыстасць. Жыллё, якое выдзяляюць спецыяльна для работнікаў, звычайна можна набыць на льготных умовах плацяжу.

28-гадовая Валерыя Таратынка, сярод іншага, была абвінаваўцай па справе мінчукоў, што пакінулі надпіс «Не забудзем» на тратуары на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага, а таксама на судзе наконт аплявухі прапагандысту Рыгору Азаронку. У некалькіх судовых справах яна была пацярпелай — ад каментарыяў.

Чытайце таксама:

Далёка пойдзе. Расказваем пра маладую амбіцыйную пракурорку, якая ставіць рэкорды па палітычных справах

Клас
6
Панылы сорам
12
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
88