Фота: інстаграм-акаўнт pul_inside

Фота: інстаграм-акаўнт pul_inside

На закускі было асарці з рыбы, мяса, сала, свежай гародніны, беларускіх сыроў з канфіцюрам і арэхамі, салата з печанага бурака з сырам.

З гарачых закусак — дранікі.

Асноўныя стравы — філе судака ў хрумсткай паніроўцы з бульбяным пюрэ, язык на грылі з квяцістай капустай, таматамі чэры і гарчычным соусам.

На дэсерт падавалі чызкейк з гарбуза і фруктовы кошык. А напоем — ягадны морс на мяду з мятай.

Перад гасцямі паставілі талеркі з гербам.

Колькасць алкаголю у прэс-цэнтры апісваў расійскі пулаўскі журналіст Андрэй Калеснікаў з «Камерсанта».

«У прэс-цэнтры на стале — проста батарэя гарэлкі «Прэзідэнт», французскага віна і армянскага каньяку <>. Частка бутэлек ужо паўпустыя, а бутэлькі з віном так і проста пустыя:

журналісты ацанілі нябачаны (не, нідзе больш няма такога, нідзе) клопат пра сябе і не імкнуцца расчараваць арганізатараў беспадстаўна халоднай рэакцыяй на нетрадыцыйную беларускую гасціннасць», — пісаў Калеснікаў.

Саміт АДКБ праходзіў у Мінску 23 лістапада. Прэм'ер Арменіі Нікол Пашынян на яго не прыехаў, на што Лукашэнка пакрыўдзіўся. Сам Лукашэнка на некаторых відэа з саміту дзіўна дрыжаў.

Чытайце таксама:

«Няма неабходнасці пастаянна гаварыць аб пагрозах бяспецы». Прэзідэнт Казахстана на саміце АДКБ палемізаваў з Лукашэнкам

«Сумнавата яму было, падобна, без спадара Пашыняна». Спецкарэспандэнт «Коммерсанта» пакпіў з Лукашэнкі ў рэпартажы з саміта АДКБ

Лукашэнка пакрыўдзіўся на Арменію за «дэмарш»

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
33
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
10