Лукашэнка і Такаеў падчас саміту АДКБ у Мінску. Фота: Contributor/Getty Images

Лукашэнка і Такаеў падчас саміту АДКБ у Мінску. Фота: Contributor/Getty Images

«Выбудоўваючы тактыку і стратэгію дзейнасці АДКБ, мы, безумоўна, павінны ўлічваць пагрозы і выклікі сучасных рэалій. Разам з тым, на мой погляд, няма неабходнасці пастаянна гаварыць аб пагрозах бяспецы дзяржаў-удзельніц АДКБ, нават калі такія існуюць. Пагрозы заўсёды былі. Такая сутнасць міжнароднай супольнасці.

Частыя заявы на гэтую тэму спараджаюць ілюзію, быццам мы кагосьці баімся. Падобныя заявы могуць таксама атрымаць і, падобна, ужо атрымліваюць зусім няслушную інтэрпрэтацыю.

Рыторыка арганізацыі павінна быць жорсткай, але гранічна карэктнай, з улікам уласнай годнасці дзяржаў-удзельніц і іх аб'яднанага вайскова-палітычнага патэнцыялу і моцы. АДКБ паказала свае поспехі як аўтарытэтная ваенна-палітычная арганізацыя, але наперадзе стаяць новыя задачы, якія павінны адпавядаць канструктыўнаму настрою яе дзяржаў-удзельніц», — заявіў прэзідэнт Казахстана.

Між тым Лукашэнка ў сваім выступленні якраз нагнятаў сітуацыю і сцвярджаў пра наяўнасць непасрэднай пагрозы ўступлення ў канфлікт:

«Міжнароднае права працуе выключна для абраных. На фоне адыёзнай ваяўнічай рыторыкі асобных палітыкаў і поўнай страты ўзаемнага даверу ідзе мэтанакіраванае раскручванне спіралі новай гонкі ўзбраенняў. Пажар рэгіянальных канфліктаў, з ужываннем у тым ліку найноўшых сістэм узбраенняў, у любы момант можа перакінуцца ў іншыя краіны».

Чытайце таксама:

«Сумнавата яму было, падобна, без спадара Пашыняна». Спецкарэспандэнт «Коммерсанта» пакпіў з Лукашэнкі ў рэпартажы з саміта АДКБ

Медыкі патлумачылі, пра што можа сведчыць трэмар Лукашэнкі 

Лукашэнка дзіўна дрыжаў, чакаючы Пуціна

Лукашэнка пакрыўдзіўся на Арменію за «дэмарш»

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
19
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1