Біньямін Нетаньяху. Ягоны брат Ёнатан загінуў у 1976 годзе пры вызваленні ізраільскіх закладнікаў рэйса Тэль-Авіў — Афіны — Парыж ва Угандзе. Фота: Sean Gallup / Getty Images

Біньямін Нетаньяху. Ягоны брат Ёнатан загінуў у 1976 годзе пры вызваленні ізраільскіх закладнікаў рэйса Тэль-Авіў — Афіны — Парыж ва Угандзе. Фота: Sean Gallup / Getty Images

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў на прэс-канферэнцыі ў суботу ўвечары, што «да гэтага часу не было пагаднення аб вызваленні закладнікаў», дадаўшы, што «калі нам будзе што сказаць, мы праінфармуем вас», піша Haaretz.

Нетаньяху растлумачыў, што першая мэта вайны — нанесці паразу ХАМАС, другая — вярнуць закладнікаў і трэцяя — ліквідаваць пагрозу з Газы.

Ён таксама згадаў пра рашэнне ваеннага кабінета дазволіць пастаўкі паліва ў Газе ў вельмі абмежаванай колькасці, заявіўшы, што «гуманітарная дапамога таксама неабходная для працягу міжнароднай падтрымкі. Без гуманітарнай дапамогі нават нашым найлепшым сябрам будзе цяжка падтрымліваць нас на працягу доўгага часу».

Па гэтай прычыне, сказаў Нетаньяху, «калі ЦАХАЛ і Шын Бэт [або Шабак — Агульная служба бяспекі Ізраіля — НН] сумесна рэкамендавалі Кабінету міністраў прыняць просьбу ЗША дазволіць абмежаваны ўезд двух бензавозаў у дзень у паўднёвую частку сектара Газа, ваенны кабінет аднагалосна пагадзіўся».

Ён дадаў, што «гэта мінімальная колькасць паліва для працы вадзяных і каналізацыйных помпаў, без чаго мы, як чакаецца, убачым неадкладную ўспышку эпідэмій. Успышка эпідэмій нанясе шкоду як жыхарам Газы, так і салдатам ЦАХАЛ у сектары».

Чытайце таксама:

ЦАХАЛ заявіў пра наступ на Газу з поўначы і поўдня

Футбалісты Польшчы і Ізраіля самі зладзілі хвіліну маўчання па загінулых ад ХАМАС

Зяленскі заявіў, што з-за вайны ў Ізраілі скараціліся пастаўкі артылерыйскіх снарадаў ва Украіну

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0