«Роспіс выконваўся высокатэмпературнымі пігментамі для керамікі, абпал на 1200 градусаў. Пасля на прамяні вакол выявы Маці Божай быў нанесены прэпарат золата для парцаляны, абпалены пасля на 800 градусаў», — напісаў мастак у фэйсбуку.
Пасля гэтага ён апублікаваў фота з апісаннем кожнага этапу.
Арыгінал Іконы Маці Божай Вастрабрамскай памерам 163×200 см быў намаляваны, імаверна, у XVI стагоддзі
Касцёл Святога Казіміра ў Стоўбцах у чаканні аздаблення
Арыгінал Іконы Маці Божай Вастрабрамскай памерам 163 × 200 см быў намаляваны, імаверна, у XVI стагоддзі. Пасля ікона была закрытая каля 1671 году срэбнай і залатой сукенкамі. 2 ліпеня 1927 года Ікона Маці Божай Вастрабрамскай была каранаваная пазалочанымі каронамі і названая Блаславёнай Дзевай Марыяй Маці Міласэрнасці
Першая прамалёўка пігментамі па плітцы
Прамалёўка пігментамі
Бляклыя колеры пігментаў пасля абпалу ў печы на 1200 градусаў зменяцца на чыстыя звонкія колеры
Дзе чыстыя і яркія колеры — гэта пліткі пасля абпалу, бляклыя чакаюць свайго часу
Другі абпал на золата, 800 градусаў
Чытайце таксама:
У Стоўбцах аднавілі браму касцёла, знішчанага саветамі
Каталікам Стоўбцаў перадалі ўчастак зямлі, на якім некалі стаяў гістарычны касцёл
Абыходзіць санкцыі «кашальку Лукашэнкі» Зайцаву дапамагае стаўбцоўскі ксёндз Лашук — БРЦ