Дэпутаты ў другім чытанні прынялі законапраект «Аб змене кодэксаў». Сярод іншага там прапісалі нормы для падлеткаў, якія хочуць працаваць на сябе, паведамляе БелТА.

Так, па дасягненні 16 гадоў з пісьмовай згоды аднаго з законных прадстаўнікоў падлетак зможа займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, а таксама дзейнасцю, якая не адносіцца да прадпрымальніцкай у адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам ці іншымі заканадаўчымі актамі.

Цяпер адкрываць ІП можна толькі з 18 год.

У Грамадзянскі кодэкс унеслі таксама змены, згодна з якімі непаўналетні ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў мае права без згоды законных прадстаўнікоў выступаць укладчыкам па дагаворы банкаўскага ўкладу (дэпазіту), а таксама ўладальнікам бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку фізічнай асобы з базавымі ўмовамі абслугоўвання (звычайна для атрымання стыпендыі, дапамогі, заробку).

«Гэта значыць, выключана магчымасць адкрыцця непаўналетнім іншых бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў з больш шырокім спектрам, якія прадугледжваюць выдачу банкаўскіх плацежных картаў, без згоды законнага прадстаўніка», — адзначыла дэпутатка Святлана Любецкая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?