Уладзімір Пуцін выступае з прамовай падчас форуму «Адзін пояс, адзін шлях» у вялікай зале Народнага Сходу ў Пекіне. Фота: Ng Han Guan / AP

Уладзімір Пуцін выступае з прамовай падчас форуму «Адзін пояс, адзін шлях» у вялікай зале Народнага Сходу ў Пекіне. Фота: Ng Han Guan / AP

Некалькі еўрапейскіх дэлегатаў, якія прыехалі на кітайскі форум «Адзін пояс, адзін шлях», выйшлі з залы перад пачаткам выступу Уладзіміра Пуціна, піша «Агенцтва» са спасылкай Reuters.

Сярод тых, хто выйшаў з залы, быў кансерватыўны палітык і былы прэм'ер-міністр Францыі Жан-П'ер Рафарэн. Ён узначальваў французскі ўрад у 2002—2005 гадах.

Падчас свайго выступу на адкрыцці форуму Пуцін падзякаваў «дарагому сябру» Сі Цзіньпіну за запрашэнне, пахваліў ягоную ініцыятыву «Адзін пояс, адзін шлях» і сказаў, што Паўночны марскі шлях адкрыты для бізнэсу.

Пакуль заходнія выданні звяртаюць увагу на выхад некалькіх людзей падчас выступу Пуціна, пракрамлёўскія крыніцы пішуць пра тое, як сустракаюць расійскую дэлегацыю ў Пекіне. Напрыклад, тэлеграм-канал «Вы слухалі Маяк» напісаў, што расійскую дэлегацыю пасадзілі ў цэнтры залы, а «ўсе сустрэлі выступ Уладзіміра Пуціна апладысментамі». Канал крамлёўскага пула РІА «Новості» адзначыў, што Пуцін на фатаграфаванне ішоў побач з Сі Цзіньпінам.

Пуцін прыбыў у Кітай напярэдадні. Гэты візіт стаў для расійскага прэзідэнта другой замежнай паездкай з моманту выдачы 17 сакавіка 2023 года Міжнародным крымінальным судом у Гаазе ордара на яго арышт. Да візіту ў Пекін Пуцін наведаў на мінулым тыдні Кыргызстан.

Чытайце таксама:

Пуцін сустрэўся ў Пекіне з венгерскім прэмʼерам

Пуцін прыляцеў у Пекін

«Таму што Пуцін не дурань». Хадаркоўскі патлумачыў, чаму ў Расіі няма «сваёй Ціханоўскай»

Пуцін заявіў, што Малдова губляе сваю ідэнтычнасць

Пуцін: Ізраіль падвергнуўся жорсткай атацы і мае права на абарону

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
13
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
8