«Ад гэтых кадраў некаторыя заходнія палітыкі цалкам могуць апынуцца на мяжы сардэчнага прыступу. На перамовы да Пуціна прыехаў лідар адной з еўрапейскіх краін: прэмʼер Венгрыі. І што важна, сустрэча не на палях саміту, Орбан прыехаў менавіта ў рэзідэнцыю Пуціна», — суправадзіў відэа каментаром Зарубін. 

Сам Пуцін сказаў, што хоць «магчымасці для падтрымання кантактаў» цяпер абмежаваныя «ў сённяшніх геапалітычных умовах», «са многімі краінамі Еўропы стасункі захоўваюцца, развіваюцца», «адна з гэтых краін — Венгрыя», цытуе яго «Інтэрфакс».

На саміт у Пекіне запрасілі лідараў 28 дзяржаў. Лукашэнкі там няма.

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
19