Ілюстрацыйная выява. Фота: «Наша Ніва»

Ілюстрацыйная выява. Фота: «Наша Ніва»

Беларусь і Іран дамовіліся аб сумесным супрацоўніцтве ў галіне медыцыны і сумеснай вытворчасці лекаў. Пра гэта 16 кастрычніка паведаміў міністр аховы здароўя Ірана Бахрам Эйнаплахі, перадае іранскае агенцтва IRNA.

Той адзначыў, што Беларусь папрасіла імпартаваць з Ірана «некаторыя фармацэўтычныя прадукты», а таксама выказала гатоўнасць спрасціць у сябе рэгістрацыю іранскіх лекаў і медыцынскага абсталявання.

«Беларусь папрасіла ў нас некаторыя фармацэўтычныя прадукты, і ў гэтых адносінах мы пачнем максімальнае супрацоўніцтва. Аднак аб'ём вытворчасці гэтых некаторых лекаў можа аказацца недастатковым для экспарту ў іншыя краіны», — адзначыў міністр аховы здароўя Ірана агенцтву IRNA.

Нагадаем, што нядаўна пра недахоп лекаў у шпіталях Беларусі пісала «Радыё Свабода». Адбываецца гэта ў першую чаргу з-за эканамічных санкцый, адзначылі «Свабодзе» некаторыя пацыенты і доктар з 20-гадовым стажам, які працуе ў адной з беларускіх устаноў аховы здароўя.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Ірана паабяцаў падзяліцца з Беларуссю досведам абыходзіць санкцыі

Пінчуку далі два гады «хіміі» за каментар пра Лукашэнку пад допісам пра завышаныя цэны на лекі

«Якое шчасце, што я сутыкнулася з гэтым дыягназам тут!» Як беларускі даюць рады цяжкім хваробам далёка ад дому

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3