Павел Лёгкі (злева) і Аляксандр Шпакоўскі. Калаж «Нашай Нівы»

Павел Лёгкі (злева) і Аляксандр Шпакоўскі. Калаж «Нашай Нівы»

Павел Лёгкі ў мінулым 10 год узначальваў лукашэнкаўскую прэс-службу, потым працаваў дарадцам-пасланнікам у пасольстве Беларусі ў Расіі і намеснікам міністра інфармацыі. У канцы 2020-га яго зноў адправілі ў Расію на ранейшую пасаду дарадцы-пасланніка. На яго кадэнцыю прыпаў напад Расіі на Украіну і ўзмацненне кантролю Масквы над Мінскам.

Нядаўна на ягоную пазіцыю ў Маскве Лукашэнка прызначыў прапагандыста Аляксандра Шпакоўскага. 

А што сам Лёгкі? 

51-гадоваму дыпламату далі пасаду намесніка дырэктара Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў — аналітычнай структуры, якая фінансуецца з бюджэту. 

Работы дзяржаўных аналітыкаў можна пачытаць на сайце БІСД.

Узначальвае БІСД палкоўнік Алег Макараў.

Сам Лёгкі — кадравы вайсковец, пачынаў кар'еру са службы ў арміі.

На сайце БІСД інфармацыя аб прызначэнні Лёгкага пакуль адсутнічае, але ён ужо фігуруе на мерапрыемствах БІСД.

Фота з тэлеграм-канала БІСД

Фота з тэлеграм-канала БІСД

Магчыма, Лёгкі будзе курыраваць інфармацыйнае ўпраўленне, якое займаецца даследаваннем інфармацыйнай прасторы, трэндамі і метрыкамі. 

Фармальна для Лёгкага ў параўнанні з яго ранейшымі пасадамі гэта паніжэнне, але па сутнасці — няпыльная праца, на якой можна расслабіцца. 

Чытайце таксама:

Наваспечаны беларускі пасланнік Шпакоўскі правёў першую сустрэчу

Дыпламаты ЕС не паехалі ў прапагандысцкую паездку да ўкраінскіх дзяцей у Наваполацк

На Магілёўшчыне дзяцей сталі вазіць па лукашэнкаўскіх мясцінах. Як у СССР па ленінскіх

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
8