Выкліканыя ў пакой медыцынскія работнікі правялі шэраг рэанімацыйных дзеянняў, але гэта не дало выніку.

Урэшце была канстатаваная смерць Андрэя Ерамеева, меркаванай прычынай якой стала вострая сардэчная недастатковасць.

Чыгуначнік знаходзіўся ў пакоі на адпачынку пасля паездкі з грузавым цягніком па маршруце Полацк — Даўгаўпілс.

Belzhd.site нагадвае, што гэта не першы за апошні час выпадак смерці фактычна на працоўным месцы работнікаў, ад якіх непасрэдна залежыць бяспечная і бесперабойная эксплуатацыя чыгуначнага транспарту.

Паўтара месяца таму проста на працоўным месцы па аналагічнай прычыне ў працэсе вядзення цягніка памёр машыніст маторвагоннага дэпо Мінск. 

Чытайце таксама:

10 гадоў «Штадлеру»: работы няма, а інжынераў вывозяць у Еўропу і Казахстан

«Мужчына быў добры, заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу». Маці страціла сына за тыдзень да 95-годдзя

Памерла Надзея Артымовіч

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
15
Абуральна
3