На ўчастку Негарэлае — Койданава дыспетчару ад лакаматыўнай брыгады паступіла інфармацыя аб неабходнасці выкліку хуткай медыцынскай дапамогі. Дапамогу вырашылі аказваць на станцыі Койданава.

Электрычкай да Койданава кіраваў памочнік машыніста. 

На станцыі Койданава ў 6:08 работнікі хуткай медыцынскай дапамогі канстатавалі смерць машыніста, 1976 года нараджэння. Ён працаваў у маторавагонным дэпо Мінска з 1998 года.

Папярэдне меркаванай прычынай смерці стала вострая сардэчная недастатковасць.

Пасажыры цягніка былі перасаджаны на наступную па раскладзе электрычку.

Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт не было. 

Чытайце таксама:

Белчыгунка назвала ўчасткі, дзе беларусы часцей за ўсё трапляюць пад цягнік

Некаторыя электрычкі зменяць месца адпраўлення і прыбыцця ў Мінску

«На пуцях метрапалітэна высокае напружанне». Якія яшчэ існуюць стэрэатыпы пра беларускі транспарт?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
21
Абуральна
2