Аляксей Арастовіч. Фота: УНІАН

Аляксей Арастовіч. Фота: УНІАН

У Расіі Арастовіч уключаны ў рэестр экстрэмістаў і тэрарыстаў. Але артыкул, па якім яго абвясцілі ў вышук, не паведамляецца.

Арастовіч стаў вядомы дзякуючы штодзённым стрымам на ютубе з Маркам Фейгіным, дзе разбіраў сітуацыю на фронце і пасяляў ва ўкраінцах надзею. Стрымы глядзела мільённая аўдыторыя, але ў сярэдзіне жніўня іх паставілі на паўзу.

10 жніўня Аляксей Арастовіч выклаў відэаінтэрв'ю з расійскай апазіцыйнай журналісткай Юліяй Латынінай, дзе абмяркоўваліся самыя надзённыя пытанні (за дзень да гэтага, 9 жніўня, у Арастовіча выйшаў апошні сумесны стрым з Фейгіным).

«Галоўная наша памылка — гэта калі мы дазволілі сабе расчалавечваць усіх расіян. Спачатку мы трымаліся, а потым акунуліся ў гэта ўсё. Мы далі сярэднестатыстычнаму мабілізаванаму расіяніну, які цяпер складае касцяк арміі, выдатную матывацыю ваяваць. Зараз ён заўсёды можа сабе патлумачыць, навошта ён ваюе, бо мы далі яму падставу для помсты, калі называлі яго жонку, дзяцей і бацькоў жывёламі», — казаў у тым відэа Арастовіч.

Адзін з гледачоў напісаў на Арастовіча заяву ў СБУ, ягоныя словы на відэа ён палічыў апраўданнем агрэсіі супраць Украіны, што прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў паводле артыкула 436-2 КК Украіны.

Чытайце таксама:

Арастовіч і Фейгін больш не будуць рабіць традыцыйных сумесных эфіраў. Што здарылася?

Аляксей Арастовіч прыйшоў на стрым з залепленым вокам ФОТАФАКТ

Арастовіч патлумачыў, чаму не баіцца сцэнарыя з расійскім стаўленікам на месцы Лукашэнкі

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
11
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0