Парахаўскія могілкі. Фота: поминки-в-кафе.рф

Парахаўскія могілкі. Фота: поминки-в-кафе.рф

Парахаўскія могілкі Санкт-Пецярбурга, хоць і вельмі старажытныя, але нічым асаблівым не вылучаюцца. Яны былі заснаваныя амаль адразу пасля заснавання самога горада, у 1715 годзе, для пахавання памерлых рабочых парахавога завода, адкуль і паходзіць іх назва. У асноўным у наступныя стагоддзі тут простых рабочых і хавалі, з-за таго на могілках захавалася мала старых надмагілляў, бо па бедных людзях ставілі толькі драўляныя крыжы, але не каменныя помнікі.

З усіх пахаванняў на Парахаўскіх могілках у цяперашні час ахоўваюцца дзяржавай, паводле Вікіпедыі, толькі некалькі брацкіх магіл часоў Другой сусветнай вайны, а таксама пахаванне вучонага-артылерыста, генерал-лейтэнанта Васіля Трафімава (1865-1926). Таксама ў 1929 годзе там пахаваны іншы вучоны-артылерыст Іван Захараў. Увогуле ж, як выглядае, магіла Прыгожына будзе першым за тры стагоддзі выпадкам пахавання тут сапраўды вядомага чалавека. 

Выбару менавіта гэтых могілак паспрыяла тое, што менавіта на іх быў пахаваны бацька кіраўніка заснавальніка ПВК «Вагнер» — Віктар Яўгенавіч Прыгожын. Мяркуючы па датах на помніку, ён памёр у 1970 годзе маладым, ва ўзросце 35 гадоў. Сына пахавалі побач з ім.

Сёння хавалі таксама і іншых загінулых у той авіякатастрофе, у выніку якой загінуў Прыгожын.

Чытайце таксама:

Людзі нясуць букеты, дзяжурыць Расгвардыя. У Пецярбургу рыхтуюцца да пахавання лідараў ПВК «Вагнер». Вось што вядома

Пуцін не паедзе на пахаванне героя Расіі Яўгена Прыгожына

«Адзінае пытанне, ці сапраўды Шайгу такі тупы». Вайсковы эксперт назваў сваю версію катастрофы самалёта Прыгожына

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
15
Ого
7
Сумна
5
Абуральна
4