У Пецярбургу на Серафімаўскіх і Паўночных могілках рыхтуюцца да пахавання вагнераўцаў. Фота: «Фонтанка»

У Пецярбургу на Серафімаўскіх і Паўночных могілках рыхтуюцца да пахавання вагнераўцаў. Фота: «Фонтанка»

Раніцай 29 жніўня на Серафімаўскіх і Паўночных могілках Пецярбурга была заўважаная паліцыя. Акрамя таго, на Серафімаўскіх могілках мылі асфальт і падрыхтавалі пахавальныя намёты. Таксама там заўважылі чалавека з нашыўкамі ПВК «Вагнер» з кветкамі.

На Паўночныя могілкі прыбылі людзі, верагодна, для развітання з вагнераўцамі. Толькі ў некаторых з іх сімволіка ПВК «Вагнер», астатнія — у цывільным. На могілках не чуваць ані залпаў вайсковага салюту, ані аркестра, перадае «Фонтанка».

Між тым, Яўгена Прыгожына абавязаны пахаваць з воінскімі ўшанаваннямі, паколькі ён мае званне Героя Расіі.

На пахаванні людзей, якія атрымалі такое званне, павінен быць эскорт з узвода салдат, вайсковы каравул і аркестр, а перад апусканнем труны ў магілу — салют халастымі патронамі.

Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна не будзе на пахаванні Яўгена Прыгожына, заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў. Ён таксама сказаў, што Крэмль не валодае дакладнай інфармацыяй аб пахаванні.

Каля 13 гадзін на Паўночных могілках у Пецярбургу пачалося адпяванне Валерыя Чкалава, які загінуў разам з Яўгенам Прыгожыным у авіякатастрофе, паведаміла «Фонтанка». 

Борт Яўгена Прыгожына Embraer ERJ-135BJ Legacy 600 разбіўся ў небе над Валдаем за 50 км ад рэзідэнцыі Пуціна 23 жніўня.

Чытайце таксама:

«Адзінае пытанне, ці сапраўды Шайгу такі тупы». Вайсковы эксперт назваў сваю версію катастрофы самалёта Прыгожына

СК Расіі пацвердзіў гібель Яўгена Прыгожына

Пяскоў заявіў, што расійская дзяржава не фінансавала ПВК «Вагнер». Пуцін раней гаварыў зусім іншае

Лукашэнка: Я і не павінен гарантаваць бяспеку Прыгожына. А вагнераўцы «нікуды не бягуць»

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
2