«Вельмі дзіўна выглядае імклівае пацвярджэнне прадстаўнікамі Расавіяцыі гібелі Прыгожына. Звычайна пасля авіякатастроф гэта займае пэўны час, каб дакладна супаставіць, хто дакладна быў на борце.

Таму тут адно з двух: альбо заведама ведаюць і наўмысна паведамляюць, таму што за нелаяльнасць — смерць. Альбо гэта шокавая рэакцыя і, як вынік, парушэнне ўнутраных пратаколаў.

Аднак калі авіякатастрофа адбылася, то яна, безумоўна, пацвярджае, што пачаўся новы этап ва ўнутранай палітыцы Расіі. Пачынаецца «смутны час» са шматлікімі смярцямі.

Прычын катастрофы з Прыгожыным — і наступных узмацненняў жорсткасці — некалькі.

Па-першае, чэрвеньскі мяцеж занадта моцна напалохаў Пуціна.

Па-другое, мяцеж цалкам абнуліў рэпутацыю Пуціна і сілавікоў, якія нібыта ўсё трымалі пад татальным кантролем.

Па-трэцяе, у той момант, калі Прыгожын спыніўся за 200 кіламетраў ад Масквы, а пасля нечакана павярнуў назад, ён добраахвотна і старанна падпісаў сабе смяротны прысуд. Пуцін не даруе нікому ліпкага адчування ўласнага страху. Гэта немагчыма.

Такая дэманстрацыйная ліквідацыя [Прыгожына] — прамы сігнал эліце, што жорсткія забойствы «сваіх» у Расіі пачынаюцца. З прычыны маштабнай нервовасці, недаверу, падазронасці, якая захапіла Пуціна.

Мяркую, што гэта таксама прамы сігнал заходняй эліце, што Пуцін умее моцна баяцца. Але ён не даруе «страты твару», абразы падтрымкай Украіны, ордара Міжнароднага крымінальнага суда і г. д.

І таму няправільна скончаная вайна, кампрамісныя варыянты, чарговыя мінскія пагадненні — вялікая праблема. З надзвычайнымі наступствамі. Пуцін будзе помсціць. Гібрыдна.

Нарэшце, гэта сігнал расійскай арміі, што ніякіх «герояў» насамрэч там няма і што любая нелаяльнасць будзе карацца смерцю, і што магчымыя толькі «пацешныя героі». Галоўная задача войска — забіваць, паміраць і не палохаць Пуціна», — адзначыў украінскі чыноўнік.

Чытайце таксама:

Следчыя разглядаюць некалькі версій крушэння самалёта Прыгожына — РБК

Ратавальнікі дасталі з-пад абломкаў «Эмбраера» целы сямі чалавек

Тэлеканал «Расія 24» паведаміў, што Прыгожын загінуў

Сярод пасажыраў самалёта, які разбіўся ў Цвярской вобласці, значыцца і Яўген Прыгожын — Расавіяцыя

У Цвярской вобласці Расіі ўпаў бізнэс-джэт «Эмбраер», усе загінулі. Ён належыць Прыгожыну

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
5