Расійскі блогер Fighterbomber 23 жніўня паведаміў пра расійскі верталёт Мі-8, які некалькі тыдняў таму нібыта сеў на авіябазе побач з Палтавай. Паводле ягоных слоў, экіпаж з нейкіх прычын страціў арыенціроўку — магчыма, гэта была «радыёгульня», магчыма, адмова навігацыі.

Украінскі журналіст Юрый Бутусаў напісаў у фэйсбуку, што крыніцы ў кіраўніцтве УСУ пацвярджаюць інфармацыю аб прылёце расійскага верталёта Мі-8 на адну з авіябаз Узброеных сіл Украіны. «Верталёт цалкам цэлы і папоўніць склад УСУ пасля дэталёвага вывучэння яго абсталявання. Чакаем інфармацыю пра членаў экіпажа», — напісаў ён. 

Цяпер гэтую інфармацыю раскрыў сам кіраўнік ГУР Украіны Кірыла Буданаў. Аказваецца, гэта ўсё было загадзя спланавана і ўзгоднена з пілотам.

«Змаглі знайсці правільны падыход да чалавека, змаглі стварыць умовы, каб вывезці непрыкметна ўсю сям'ю, і ўрэшце стварыць такія ўмовы, каб ён змог перагнаць гэтае паветранае судна з экіпажам, які не ведаў, што адбываецца. Калі яны зразумелі, дзе яны селі, яны паспрабавалі ўцячы. На жаль, яны былі знішчаныя, хацелася б [узяць] жывымі, але маем, што маем», — сказаў Буданаў у размове з карэспандэнткай праекта «Радыё Свабода» «Крым.Рэаліі».

Па словах кіраўніка ГУР, верталёт цяпер у Кіеве. Буданаў дадаў, што ўбачыць верталёт і пагутарыць з яго пілотам можна будзе пасля апублікавання «афіцыйнага кіно».

«Пілот выдатна адчувае сябе, усё ў яго добра. У яго ёсць два варыянты, але ён схіляецца да таго, каб быць тут (ва Украіне — рэд.)», — дадае Кірыла Буданаў, але матывацыю расійскага пілота не выдае.

Кіраўнік ГУР называе гэтую аперацыю адной з найлепшых, праведзеных ягоным ведамствам за ўсю гісторыю Украіны.

Чытайце таксама:

Разведка выманіла ва Украіну расійскі верталёт Мі-8 з каштоўным грузам

Украінцы заявілі пра знішчэнне расійскай ракетнай сістэмы С-400 «Трыумф» у Крыме

Украінцы нанеслі ўдар па мысе Тарханкут. Магчыма, знішчаны ключавы для абароны Чарнаморскага флоту комплекс 

Клас
28
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
5