Гэтыя меры накіраваныя на адэкватнае рэагаванне на геапалітычную сітуацыю і пагрозу нацыянальнай бяспецы, а таксама на прадухіленне кантрабанды тавараў, паведамляе партал Delfi.

Напярэдадні Дзяржаўная памежная служба краіны абвясціла аб «дадатковай мабілізацыі» памежнікаў з-за «рэзкага ўзмацнення гібрыднай пагрозы» на мяжы з Беларуссю.

Латвія, Літва і Польшча сталі прымаць тэрміновыя меры па ўзмацненні сваіх межаў, баючыся правакацый пасля размяшчэння ў Беларусі ПВК «Вагнер».

У пачатку ліпеня прэзідэнты гэтых краін звярнуліся з лістом да Генеральнага сакратара НАТА і кіраўнікоў краін Альянсу з заклікам прыняць меры па супрацьдзеянні пагрозам, якія ідуць ад Расіі і Беларусі.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі ў пачатку жніўня паведамляў, што, паводле ацэнак Польшчы і Літвы, у Беларусі знаходзіцца блізу 4000 наймітаў з ПВК «Вагнер», якіх можна выкарыстоўваць для правакацый.

У выпадку сур'ёзнага інцыдэнту з удзелам наймітаў ПВК «Вагнер» Польшча, Літва і Латвія могуць адначасова закрыць свае межы з Беларуссю, папярэджвалі раней улады гэтых краін. 

Чытайце таксама:

«Жартаў не будзе». Прэм'ер Латвіі назваў мабілізацыю дадатковых сіл на беларускую мяжу папераджальнай акцыяй

Літва паставіла на мяжы шчыты з папярэджаннямі пра рызыкі пры паездках у Беларусь

Прэм'ер Літвы заявіла пра механізм закрыцця мяжы з Беларуссю

Дарадца прэзідэнта Літвы: Закрыццё двух пунктаў на мяжы з Беларуссю не акажа істотнага ўплыву на эканоміку

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2